Темы

Наталля Качанава: неабходна наладзіць цесную сувязь паміж ССНУ, ПТУ і наймальнікамі

У Беларусі неабходна наладзіць сувязь паміж сярэднімі спецыяльнымі і прафесійна-тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі і наймальнікамі. Аб гэтым заявіла 2 чэрвеня журналістам намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на семінары “Аб узаемадзеянні прадпрыемстваў гарадской гаспадаркі і МДПТК будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў”.

“Цяпер у Беларусі дзейнічае даволі зладжаная сістэма падрыхтоўкі кадраў. Ёсць толькі пытанне, што пакуль няма цеснай сувязі ў наймальніка і навучальнай установы. Калі будзе ўзаемная цікавасць, безумоўна, будзе і вынік”, адзначыла Наталля Качанава.

Таксама віцэ-прэм’ер канстатавала неабходнасць перагляду падрыхтоўкі спецыялістаў рабочых прафесій у цэлым у краіне. Паводле слоў Наталлі Качанавай, пакуль ёсць сітуацыі, калі навучальныя ўстановы дубліруюць спецыяльнасці. Цяпер вядзецца работа па аптымізацыі. “Трэба мець выразнае ўяўленне аб тым, якія сёння прафесіі і спецыяльнасці запатрабаваны ў эканоміцы Беларусі, у кожным канкрэтным рэгіёне, на кожным канкрэтным прадпрыемстве”, падкрэсліла Наталля Качанава.

Віцэ-прэм’ер акцэнтавала ўвагу на тым, што прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы павінны выпускаць спецыялістаў з максімальна высокім разрадам. “Нядобра, што мы выпускаем у асноўным спецыялістаў з 3 разрадам. Ад гэтага (разраду. Заўвага БЕЛТА) непасрэдна залежыць і месца працаўладкавання, і заработная плата. І наймальнікі гавораць аб тым, што ім патрэбны кваліфікаваныя кадры”, канстатавала Наталля Качанава.

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость