Темы

Неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту наспела ў Беларусі

У Беларусі наспела неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Анатоль Ліс.

Тэма мэтазгоднасці павелічэння пенсійнага ўзросту актыўна абмяркоўваецца. Губернатар Брэсцкай вобласці лічыць, што для прыняцця правільнага рашэння спатрэбіцца час. “Калі палічыць колькасць людзей, якія дасягнулі пэўнага ўзроставага парога, то ў Беларусі ўжо неабходна павышаць пенсійны ўзрост. Але калі жыхары краіны не жадаюць гэтага, то дырэктыўнымі метадамі пытанне вырашацца не будзе. Спачатку трэба ўсё абмеркаваць. Калі грамадзяне самі ўсвядомяць, што гэта неабходна зрабіць, зразумеюць, што ім гэта дасць, толькі тады пытанне аб павелічэнні пенсійнага парога будзе вырашана”, – падкрэсліў Анатоль Ліс.

Губернатар упэўнены, што пенсійны ўзрост трэба павышаць паэтапна, і Беларусь у гэтым напрамку робіць правільныя крокі. У свеце засталіся адзінкі краін, у тым ліку Расія, з невысокім пенсійным узростам.

“Вядома, тэма няпростая. Спецыялісты павінны яе прапрацаваць, вывучыць усе аспекты. У прыватнасці, пытанні занятасці насельніцтва, стварэння новых рабочых месц. Цяпер многія на пенсіі працуюць”, – канстатаваў Анатоль Ліс.

Последние новости

Общество

Праздник 1 Мая в Глуске. Для детей и взрослых

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Велопробег “Мы вместе!” в Глуске. Фоторепортаж

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Глуск празднует Первомай!

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Праздником труда!

1 мая 2025
Читать новость
Власть

1 мая — Праздник труда. Поздравление от руководства района

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область на Республиканской доске Почета!

30 апреля 2025
Читать новость