Темы

Падтрымана на сумесным пасяджэнні

На гэтым тыдні, 28 жніўня, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Глускага раённага Савета дэпутатаў і Глускага раённага выканаўчага камітэта, на якім прысутнічаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка. У парадку дня было пытанне аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Кандыдатуру для вылучэння ў Савет Рэспублікі прадставіў старшыня райвыканкама Юрый Дышма. Гэта Касцян Ніна Фёдараўна, 1961 года нараджэння, дырэктар установы адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж ім. А.Е.Ларына”, пражывае ў горадзе Бабруйску, беспартыйная.
Пасля абмеркавання кандыдатура Ніны Фёдараўны Касцян была падтрымана аднадушным галасаваннем на вылучэнне яе ў якасці кандыдата ад Магілёўскай вобласці ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зазначым, што членаў Савета Рэспублікі выбіраюць тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. Выбары павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна.

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем