Темы

Пасведчанне для вяртання ў Беларусь афармляецца турысту, які згубіў пашпарт, за адзін-два дні

Турыст, які згубіў пашпарт, можа атрымаць пасведчанне для вяртання ў Беларусь на працягу аднаго-двух дзён. Аб гэтым паведаміў 25 мая начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

“Нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Беларусі тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Беларусь складае да 1 месяца, консульскі работнік з улікам неабходнасці пацвярджэння асобы прымае ўсе магчымыя меры па выдачы такіх дакументаў у максімальна сціслыя тэрміны. Звычайна такі дакумент мы афармляем на працягу аднаго-двух дзён з улікам выхадных, святочных дзён, у тым ліку ў Беларусі, паколькі неабходна ўдакладніць, што гэты чалавек сапраўды з’яўляецца грамадзянінам Беларусі і пражывае па названым адрасе”, — растлумачыў Ігар Фісенка. У экстрэмальных сітуацыях, калі эта не выхадны або святочны дзень у Беларусі, пасведчанне на вяртанне можа быць выдадзена ў дзень звароту.

Парадак атрымання даволі просты – грамадзянін звяртаецца ў пасольства і паведамляе аб згубе або крадзяжы дакументаў і абставінах, пры якіх гэта адбылося. Пры гэтым пажадана прадставіць якую-небудзь паперу з паліцыі, якая пацвярджае, што дакумент згублены. Калі ёсць з сабой копія пашпарта, то гэта спросціць консульству задачу. У любым выпадку будзе праведзена праверка прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, накіраваны запыт па месцы жыхарства.

Што датычыцца платы за афармленне гэтага дакумента, то ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі за гэта бяруцца консульскія зборы. Кошт выдачы пасведчання на вяртанне складае 20 еўра. Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пасведчанне выдаецца бясплатна.

Калі ў грамадзяніна адсутнічаюць грашовыя сродкі на аплату консульскага збору, то па рашэнні кіраўніка беларускай загранустановы пасведчанне можа быць выдадзена бясплатна.

Як растлумачыў Ігар Фісенка, фінансавая дапамога для вяртання дадому аказваецца пры ўмове, што ў грамадзяніна адсутнічаюць сваякі або знаёмыя, якія змаглі б пералічыць яму неабходную суму. Як правіла, гэта адзінкавыя выпадкі.

У выпадку аказання беларускім дыппрадстаўніцтвам грамадзяніну фінансавай дапамогі ў вяртанні на радзіму ён будзе абавязаны кампенсаваць затрачаныя на яго вяртанне сродкі ў касу Міністэрства замежных спраў. “Механізм прымяняецца не часта, але сітуацыі такія бываюць. У асноўным фінансавую дапамогу аказваюць сваякі або знаёмыя”, — адзначыў Ігар Фісенка.

Калі размова ідзе аб цэнтралізаванай эвакуацыі беларускіх грамадзян з зон бедства або ўзброеных канфліктаў, прымяняецца іншы механізм фінансавання расходаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пасведчанне на вяртанне ў краіну з’яўляецца часовым пасведчаннем асобы і мае абмежаваны тэрмін дзеяння (да 6 месяцаў) і выкарыстоўваецца толькі для вяртання ў Беларусь з мэтай афармлення ва ўстаноўленым парадку пашпарта беларускага грамадзяніна.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем