Темы

Павышэння цэн на харчовыя тавары ў 2015 годзе не прадбачыцца

Павышэння цэн на прадуктовыя тавары ў 2015 годзе не прадбачыцца. Аб гэтым заявіў 20 мая журналістам у час адкрыцця XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы.

«У гэтым годзе мы плануем атрымаць ураджай не ніжэйшы за леташні і робім усё для гэтага: пасеялі нармальна, вядзём работы. Пакуль разлікі на ўраджай даюць магчымасць аб гэтым гаварыць. Чым больш будзе прадукцыі, тым большая канкурэнцыя, а значыць, ніжэйшыя цэны. Мы лічым, што павышэння цэн на харчовыя тавары не будзе», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы нагадаў: індэкс харчовых тавараў у першым квартале 2015 года склаў 98 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года.

XIII Рэспубліканскі экалагічны форум праходзіць у Мінску. Ён уключае пленарнае пасяджэнне на тэму «Экалагізацыя эканомікі Рэспублікі Беларусь» і секцыйныя мерапрыемствы па тэмах «Устойлівае развіццё і зялёная эканоміка», «Вада», «Глебы», «Экалагічная адукацыя». У ходзе дзелавой праграмы прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, навукі, адукацыі, міжнародных арганізацый і грамадскасці прадстаўляюць для абмеркавання свае пункты гледжання на вырашэнне праблем экалагічнай мадэрнізацыі эканомікі.

Акрамя таго, запланавана правядзенне І Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Зялёны дом», арганізатарам якой з’яўляецца ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Рэспубліканскі экалагічны форум — масавае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Форум накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва, прапаганду прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Последние новости

Актуально

Профсоюз помог работнику получить положенную выплату

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость