Темы

Пажары на аўтатранспарце

У бягучым годзе амаль у два разы, у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, узрасла колькасць пажараў на транспарце: за шэсць месяцаў з пачатку года ў вобласці адбылося 48 пажараў. Пры гэтым 8 аўтамабіляў не прайшлі тэхагляд і не мелі допуску да ўдзелу ў дарожным руху, у 11 выпадках — не мелі вогнетушыцеляў, а ў 14 выпадках — у вогнетушыцелях сышоў тэрмін прыдатнасці.

Аб гэтым паведаміў, выступаючы на дне інфармавання перад працоўнымі калектывамі раёна, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Станіслаў Бярозкін.

У Глускім раёне  таксама быў зафіксаваны выпадак загарання транспарта. Гэта адбылося ў маі, на полі каля вёскі Даколь загарэўся трактар. Вадзіцель спрабаваў сам затушыць агонь, абодва вогнетушыцелі былі спраўныя, таксама былі вызваны пажарныя, але трактар усё ж такі згарэў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі.

Менавіта аварыйны рэжым работы электраабста-лявання транспартных сродкаў, звязаны ў большасці выпадкаў з парушэннем патрабаванняў да эксплуатацыі электраабсталявання і нядбаласцю ўладальнікаў аўтамабіляў, — галоўная прычына загарання транспарту.

Што рабіць, калі машына загарэлася?

Спецыялісты даюць наступныя парады. Асцярожна адкрыйце капот, пажадана збоку палкай або манціроўкай, бо агонь можа быць вельмі моцны. Вогнетушыцель напраўляйце на ачаг гарэння або накрыйце полымя брызентам, закідайце пяском, рыхлай зямлёю, заліце вадой. Ні ў якім разе не тушыце самі, калі вы ў прамасленым адзенні або вашы рукі ў бензіне. Калі разумееце, што справіцца самастойна з агнём не атрымліваецца, — не праяўляйце непатрэбнага геройства і выклікайце дапамогу.

Пры немагчымасці самому патушыць агонь адыдзіце на бяспечную адлегласць (не меней 10 метраў), таму што можа ўзарвацца бензабак. Патэлефануйце ў службу МЧС па нумарах 101 або 112. Калі ёсць магчымасць, адкаціце ўбок аўтамабілі, якія стаяць побач, або палівайце іх вадой, каб агонь не распаўсюдзіўся далей.

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость