Темы

Продаж тавараў у сацсетках незаконны

У сувязі з частымі выпадкамі падману спажыўцоў, якія ажыццяўляюць пакупкі ў сацыяльных сетках у інтэрнэце, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртае ўвагу, што продаж тавараў у сацсетках незаконны. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАРГ.

“Набываючы тавары ў інтэрнэт-магазінах, якія маюць пашырэнне зоны .com і да т.п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец пазначае толькі электронную пошту або тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, паколькі вызначыць суб’екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка”, – гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваецца, што 15 верасня адбыўся інцыдэнт з анлайн-магазінам “Маргарытка”, у якім грамадзяне на сайце vk.com/margaritka_margaritka заказвалі тавары па нізкіх цэнах. Пасля заказу і аплаты тавару яго дастаўка затрымлівалася, а ў выніку пасылкі перасталі прыходзіць зусім. Заказчыкі спрабавалі атрымаць грошы назад, але беспаспяхова.

Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендуе звяртаць увагу, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна быць гіперспасылка на зарэгістраваны суб’ектам гандлю ў Гандлёвым рэестры інтэрнэт-магазін. У адпаведнасці з заканадаўствам даменнае імя інтэрнэт-магазіна павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне, што мае абазначэнне .by, .бел.

Інфармацыя аб зарэгістраваных у Гандлёвым рэестры Беларусі інтэрнэт-магазінах размешчана на афіцыйным сайце ведамства www.mintorg.gov.by ў рубрыцы “Гандлёвы рэестр”, падрубрыка “Публікацыя звестак”.

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость