Темы

Сотавая сувязь і бесправадны інтэрнэт могуць уплываць на развіццё раку і патэнцыю

Сотавая сувязь і бесправадны інтэрнэт могуць уплываць на развіццё раку і патэнцыю. Такое меркаванне выказаў 16 лютага на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргей Красны.

Адказваючы на пытанне аб магчымым уплыве Wi-Fi на развіццё злаякасных пухлін, спецыяліст сказаў: “У нас строгіх навуковых даных пакуль няма. Хоць лічыцца, што электрамагнітнае выпрамяненне, вядома, неспрыяльна ўздзейнічае не толькі адносна ўзнікнення пухліны, але і на любыя клеткі, якія хутка дзеляцца. Напрыклад, сперматазоіды. Значна змяншаецца іх здольнасць да апладнення”.

Паводле слоў Сяргея Краснага, вялікую колькасць бясплодных шлюбаў, якая дасягае 30 працэнтаў у высокаразвітых краінах, у асноўным звязваюць не толькі з няправільным ладам жыцця, але і з электрамагнітным выпрамяненнем. Ён прывёў прыклад, што цяпер стала вельмі папулярна працаваць у крэсле, трымаючы на каленях падключаны да інтэрнэту ноўтбук. “Гэтага нельга рабіць ні ў якім разе. Для гэтага ёсць стол. Трэба трымаць далей ад сябе”, – раіць Сяргей Красны.

“Тое ж датычыцца пухлін галаўнога мозгу. Вялікая колькасць разнастайных гаджэтаў, тэлефонаў (асабліва ў дзяцей, пачынаючы з дзіцячага сада)… Гэтага ні ў якім разе рабіць не трэба. Дзеці павінны сутыкацца з мабільным тэлефонам як мага пазней”, – дадаў намеснік дырэктара РНПЦ.

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость