Темы

Структуру Мінэканомікі плануецца трансфармаваць

Структуру Міністэрства эканомікі плануецца трансфармаваць, заявіў 18 лютага міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на падагульняючай калегіі ведамства, якая праходзіць з удзелам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Прыярытэтам работы ведамства Уладзімір Зіноўскі назваў стварэнне ўмоў для сістэмнага павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, а асноўным неспрыяльным фактарам для гэтага – нявызначанасць і хуткую зменлівасць знешніх умоў.

“Калі ход падзей паскараецца, мы штодзень сутыкаемся з новымі выклікамі – трэба паскараць прыняцце рашэнняў”, – заявіў міністр. У сувязі з гэтым важнай задачай міністэрства Уладзімір Зіноўскі вызначыў удасканаленне сістэмы кіравання эканомікай для адаптацыі да зменлівых умоў і выпрацоўку прапаноў па ўдасканаленні стылю і метадаў работы органаў дзяржаўнага кіравання, урада ў цэлым. Пры гэтым міністр анансаваў трансфармацыю структуры Мінэканомікі і аптымізацыю яго функцый для ўдасканалення работы ведамства.

Паводле яго слоў, яшчэ адна важная задача – распрацоўка і рэалізацыя канкрэтных мер для фінансавай рэструктурызацыі эканомікі, забеспячэння эфектыўнасці і прыбытковасці работы прадпрыемстваў.

Ключавымі прыярытэтамі 2016 года і пяцігоддзя ў цэлым Уладзімір Зіноўскі назваў занятасць, асабліва падкрэсліўшы наяўнасць тут вялікага рэзерву ў прыватнай ініцыятыве, экспарт і інвестыцыі.

Ён падкрэсліў, што з улікам вызначаных задач і прыярытэтаў у бягучым годзе міністэрства прадоўжыць работу па пытаннях, звязаных з удзелам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Адным з ключавых напрамкаў дзейнасці Мінэканомікі стане развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Фронт работы міністэрства будзе ўключаць і іншыя пытанні. Сярод іх пашырэнне ўзаемадзеяння з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі (Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк), суправаджэнне першых пілотных праектаў на аснове механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства і каардынацыя работы дзяржорганаў і мясцовых выканаўчых органаў па распрацоўцы інфраструктурных праектаў на аснове ДПП, выпрацоўка прапаноў па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату, стварэнні прывабнага бізнес-асяроддзя і падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Работа па гэтых напрамках будзе ісці як у частцы пашырэння і каардынацыі рэалізацыі раней заяўленых і сфармуляваных ініцыятыў, так і ў частцы распрацоўкі новых стратэгій і неабходных дакументаў, у тым ліку сумесна з зацікаўленымі ведамствамі.

На калегіі было ўзнята пытанне аб новых падыходах у сферы макрапрагназавання, удакладнення і карэкціроўкі прагнозных дакументаў у зменлівых умовах.

Па выніках работы калегіі будзе зацверджана справаздача аб рабоце ў 2015 годзе, прынята пастанова па арганізацыі работы Мінэканомікі ў 2016 годзе.

Последние новости

Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем