Темы

Сямейная палітыка будзе арыентавана на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі

Дзяржаўная сямейная палітыка ў гэтым пяцігоддзі будзе арыентавана на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар’яна Шчоткіна 12 лютага на падагульняючай калегіі ведамства.

«У 2016-2020 гадах вектар сямейнай палітыкі будзе накіраваны на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, арыентаваны на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыцця сем’яў», — адзначыла міністр.

«Неабходна забяспечыць дзяржаўную падтрымку сям’і ў перыяд, калі адзін з бацькоў заняты доглядам дзіцяці, — падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна. — У 2015 годзе на выплату дзіцячых дапамог з бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена Br14 трлн (амаль 1,7 працэнта ад ВУП), на бягучы год запланавана больш як Br17 трлн». У Беларусі паступальна павялічаны памеры дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена больш як 535 тыс. дзяцей.

Міністр нагадала, што ў 2015 годзе сістэма падтрымкі сем’яў з дзецьмі дапоўнена новымі элементамі. Уведзена дадатковая дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Дадзены старт маштабнай праграме доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў — дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал» адкрылі 11,5 тыс. сем’яў на суму большую за $115 млн.

У сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі сем’і з дзецьмі атрымалі дапамогу на суму большую за Br300 млрд. Узмоцнена дапамога дзяржавы ў вырашэнні жыллёвых пытанняў: павялічана фінансавая дапамога ў пагашэнні запазычанасці па льготных і няльготных крэдытах, зніжана плата за карыстанне льготным крэдытам для маладых сем’яў з дзвюма дзецьмі.

Сфера сацыяльных паслуг для сем’яў з дзецьмі дапоўнена новымі паслугамі (сацыяльны патранат, сацыяльная перадышка). Пашыраны катэгорыі сем’яў, якія атрымліваюць паслугі няні (у мінулым годзе паслугай скарысталіся 1,4 тыс. сем’яў з малалетнімі дзецьмі, у тым ліку 93 сям’і з дзецьмі-інвалідамі).

Дасягнута генеральная мэта Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі — стабілізацыя колькасці насельніцтва і забеспячэнне пераходу да дэмаграфічнага росту. Больш як 56 працэнтаў нованароджаных у 2015 годзе — другія, трэція і наступныя дзеці ў сем’ях. Шматдзетных сем’яў у краіне налічваецца ўжо амаль 78 тыс. (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.).

Последние новости

Будь в курсе

Как не оставить здоровье на грядках? Советы врача пожилым

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Дети тонут, когда взрослые не рядом

25 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: благодаря сотрудничеству регионов Беларусь и Россия сохранили теплые дружеские отношения

25 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем