Темы

У апошні дзень Масленіцы ў Глуску

Падыходзіць да завяршэння масленічны тыдзень, апошні тыдзень перад Вялікім постам. У народнай традыцыі Масленіца, або Сырная сядзміца, складалася з дзвюх частак: у першыя тры дні сяляне яшчэ займаліся гаспадаркай, а з чацвярга пачыналася Шырокая Масленіца. Кожны дзень тыдня мае сваё значэнне: калі ў сераду зяці хадзілі да цешчаў на бліны, то ў пятніцу — цешчы наведвалі зяцёў. У суботу масленічнага тыдня нявесткі запрашалі сваіх свякровак на бліны і дарылі ім што-небудзь на памяць. У ня-дзелю ўсе ўзгадваюць, што з панядзелка пачынаецца Вялікі пост, таму, імкнучыся пазбавіцца ад усяго грахоўнага, ідуць у царкву, каюцца перад Богам і просяць адзін у аднаго прабачэння, бо гэта Даравальная нядзеля, калі трэба дараваць усе крыўды.
У Глуску на гэту нядзелю, 17 сакавіка, таксама намечана гулянне “Масленіца”, святочныя мерапрыемствы — тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрт, спартыўныя спаборніцтвы, гульнёвая праграма, выстава работ майстроў народных промыслаў — будуць наладжаны на бульвары Грахоўскага, пачатак у 11 гадзін. Там жа з дзесяці гадзін свае рады з рознымі прысмакамі раскіне гандлёвы кірмаш. Як абяцаюць арганізатары свята — будзе весела і цікава.

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость