Темы

У БДУ з 1 студзеня 2016 года ўводзіцца аплата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў

У БДУ ўводзіцца аплата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў. Гэта прадугледжана Палажэннем аб арганізацыі атэстацыі асоб, які не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў навучальнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі, і ліквідацыі розніцы ў вучэбных планах, якое 12 лістапада падпісана рэктарам ВНУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Палажэнне вызначае парадак спагнання платы за паўторнае праходжанне бягучай і падагульняючай атэстацыі, а таксама ліквідацыі акадэмічнай розніцы. Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

У прэс-службе растлумачылі, што пры ўвядзенні платы за ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці ВНУ зыходзіць з норм дзеючага заканадаўства Беларусі. “У базавы кошт атрымання адукацыі, што як фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, так і ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян, уваходзіць толькі аднаразовая здача залікаў і экзаменаў. У выпадку ўзнікнення акадэмічнай запазычанасці дзеючае заканадаўства трактуе такую пераздачу як адукацыйную паслугу, якая павінна аказвацца пры ўмове пакрыцця яе кошту”, – сказалі ў БДУ. Тыпавымі формамі дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў як за кошт рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі нумар 99 ад 21 ліпеня 2011 года, гэта норма прадугледжана ў пунктах 4 і 6 адпаведна.

Плата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў ужо даўно ўведзена ў большасці беларускіх ВНУ. БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нямногіх, дзе гэта практыка не прымянялася. Цяпер і студэнтам гэтай ВНУ, якія дапусцілі акадэмічную запазычанасць, у тым ліку ў выпадках няяўкі без уважлівых прычын на экзамен або залік, неабходна будзе аплаціць паўторную здачу. Такая норма павінна павысіць вучэбную дысцыпліну і адказнасць студэнтаў. “Новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія паспяваюць у вучобе, адказна і добрасумленна да яе ставяцца. Унясенне платы за паўторную здачу экзаменаў і залікаў стане дадатковым стымулам для тых, хто не ўдзяляе належнай увагі вучобе ў ВНУ”, – сказалі ў прэс-службе. Пры распрацоўцы палажэння адміністрацыя ўніверсітэта ўлічыла пазіцыю ўсіх навучальных падраздзяленняў, падкрэслілі ў БДУ.

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем