Темы

У Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да пацяплення клімату

У Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да пацяплення клімату, паведаміў 21 сакавіка журналістам начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу і фондаў даных Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік.

“З 1989 года, калі пачаліся цёплыя зімы, крывая сярэднегадавой тэмпературы павольна і няўхільна ідзе ўверх. Кліматычная норма для Беларусі складае прыкладна 6 градусаў, а цяпер мы выходзім на 7-8 градусаў”, – адзначыў Віктар Мельнік.

Паводле яго слоў, 2015 год быў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 8,5 градуса.

Віктар Мельнік канстатаваў, што нармальнай сярэднегадавой тэмпературай зямнога шара лічыцца 14 градусаў.

“У Беларусі з 1989 года ўвесь час за выключэннем 1994-га было перавышэнне кліматычных норм. Гэта сведчыць аб устойлівым змяненні клімату ў бок пацяплення. Змяніліся ўсе гадавыя максімумы, практычна ўсе максімумы па месяцах. Найбольшае павелічэнне тэмпературы адбываецца ў зімовыя месяцы. Але за апошнія гады больш стала павялічвацца тэмпература і ў летні перыяд”, – адзначыў ён.

За гэты перыяд удвая павялічылася колькасць гарачых дзён, калі тэмпература паветра перасягае плюс 25 градусаў.

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость