Темы

У Беларусі прыняты папраўкі ў законы па пытаннях абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі

Папраўкі, што датычацца абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, уносяцца законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 года нумар 362-З, апублікаваным 17 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змяненні і дапаўненні ўносяцца ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе.

У прыватнасці, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з пазначэннем узроставай катэгорыі: «0+» (што значыць без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18+». Папраўкі замацоўваюць абавязак юрыдычных асоб, ІП, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і (або) распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, прысвойваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі.

У дакуменце таксама сказана, што ўласнікі камп’ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месц, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, установы адукацыі абавязаны прымяняць адміністрацыйныя, арганізацыйныя меры, праграмна-апаратныя і праграмныя сродкі, якія даюць магчымасць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Згодна з законам, у мэтах каардынацыі дзейнасці пры ўрадзе Беларусі будзе створаны грамадска-кансультатыўны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Яго рашэнні будуць мець рэкамендацыйны характар.

Асноўныя пункты закона ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Последние новости

Образование

В Глуске прошел районный выпускной вечер

12 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Выездной прием граждан в Славковичском сельском исполнительном комитете 16 июня проведет Алексей Журавлёв

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги учебно-полевых сборов в Глуске

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко даст интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Образование

Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Сельский сход прошел в деревне Старине

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем