Темы

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 65, паведамілі ў профільным ведамстве.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2016 года па 30 чэрвеня 2017 года ў разліку на месяц складае Br293,32 (гэты нарматыў з 1 жніўня па 31 кастрычніка ўстаноўлены ў памеры Br285,43). Такім чынам, МСБ павысіўся на 2,8 працэнта.

Паводле слоў спецыялістаў, удзельная вага асноўных крыніц спажывецкіх расходаў у МСБ сям’і з чатырох чалавек у цэнах верасня наступная: прадукты харчавання — 49,6 працэнта, адзенне, бялізна, абутак — 19,8 працэнта, жыллёва-камунальныя паслугі — 7,5 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 9 працэнтаў; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 8,4 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,5 працэнта, узносы і плацяжы — 1,8 працэнта, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены — 2,5 працэнта.

Цяпер сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек — Br317,48; працаздольнага насельніцтва — Br374,62; пенсіянераў — Br294,82; студэнтаў — Br279,36; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br237,31; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br308,39; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br320,63.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем’яў рознага складу.

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем