Темы

У продажы з’явіліся білеты на ўсе канцэрты “Славянскага базару” ў Летнім амфітэатры

Больш як 7 тыс. білетаў прададзена на канцэрты XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску. Аб гэтым паведаміў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, дырэктар Цэнтра культуры Віцебск Аляксандр Сідарэнка.

15 красавіка пачалася рэалізацыя білетаў на ўсе праекты Славянскага базару ў Летнім амфітэатры. Да 11:30 ужо было прададзена 850 білетаў, забраніравана у тры разы больш. Цікавасць выказваюць жыхары розных кропак свету, але больш за ўсё білетаў прададзена ў Віцебску, — адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён таксама паведаміў, што ўжо на 99,9 працэнта вызначаны спіс удзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў, уся гэта інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму мастацтваў.

У гэтым годзе рэалізацыя білетаў на фестывальныя канцэрты пачалася 20 сакавіка і праходзіць у тры этапы. У першы этап уключаны канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні Віцебск-2015, сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Валерыя Меладзэ, Алены Ваенгі, Валерыі, Ірыны Алегравай, групы Бі-2.

Другі этап стартаваў сёння – можна купіць білеты на праграмы Парад усмешак, творчы вечар Аляксандры Пахмутавай, праграму Саюзнай дзяржавы Злучаючы прастору і час, Залаты хіт: учора, сёння, заўтра, праект Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Песня застаецца з чалавекам, праект Еuropa plus TV, гала-канцэрт Зоркі “Шансон-ТБ.

У трэці этап (з 29 красавіка) будуць уключаны праграмы астатніх фестывальных пляцовак.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар у Віцебску пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Асноўныя тэмы фестывалю звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года — 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі.

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военная история семьи Замбржицких

7 июня 2025
Читать новость
Власть

Президент подписал указ о деятельности в сфере игорного бизнеса

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе прошли соревнования санитарных формирований гражданской обороны

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

За собаку в ответе хозяин. Отвечает участковый инспектор милиции Глусского РОВД

6 июня 2025
Читать новость