Запрашаем на Купалле!

Вечарам у суботу, шостага ліпеня, запрашаем глушчан і гасцей раёна на гулянне, што традыцыйна праходзіць напярэдадні Купалля. Пачнецца яно ў палове восьмай вечара на летняй танцпляцоўцы, дзе раённы Дом культуры чакае маладых на “Купальскі вечарок” — тэматычную дыскатэку клуба “Flatclub”. З 21:00 для дзяцей на стадыёне будуць ладзіцца вясёлыя гульні. А ў 10 вечара там жа пачнуцца народны абрад “Купальскія забавы” і канцэрт Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры.
З 22:30 да трох гадзін ночы на танцпляцоўцы будзе доўжыцца дыскатэка.
Мясцовае райпо з 18:00 да 23:00 арганізуе гандлёвую ярмарку, дзе можна будзе пакаштаваць кандытарскія вырабы, шашлыкі і іншыя кулінарныя прысмакі, паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў.
Каб свята прайшло добра і без непрыемнасцяў, з 16 гадзін у магазінах, што знаходзяцца недалёка ад месца яго правядзення, будзе забаронены продаж спіртнога.