За шматгадовую працу

І сапраўды, сёння многія ўстановы культуры, асабліва ў аграгарадках, сталі сапраўднымі асяродкамі культурнага адпачынку і цікавага баўлення вольнага часу сельскіх жыхароў, працуе шмат аб’яднанняў па інтарэсах для дзяцей і дарослых, а творчыя заслугі мясцовых культработнікаў высока цэняцца не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі. Між тым пачынаў сваю дзейнасць на пасадзе начальніка аддзела Уладзімір Шулякоўскі ў далёкім 1995 годзе, калі няпроста было не тое што развіваць, але нават захаваць сістэму клубных і бібліятэчных устаноў. Перамяніць сітуацыю да лепшага і выйсці на сённяшні ўзровень, як зазначыў, выступаючы ў адказ Уладзімір Аляксандравіч, можна было толькі агульнымі намаганнямі і пры актыўнай і дзейснай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта. Уладзімір Шулякоўскі падзякаваў кіраўніцтву раёна за гэту падтрымку і высокую ацэнку яго працы, пры гэтым выказаў перакананне, што сфера культуры Глушчыны будзе развівацца яшчэ больш хутка, яшчэ больш плённа, таму што творчы патэнцыял работнікаў вялікі, а планы значныя і цікавыя.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА