Темы

70 яблынь у гонар Перамогі

70 яблынь у гонар Перамогі

На мінулым тыдні ў Глуску з’явілася новае месца адпачынку — яблыневы сад. Яго пасадзілі найбольш актыўныя прадстаўнікі моладзі раёна разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў. І хоць зараз гэта яшчэ толькі пруткі, праз некаторы час на іх павінны распусціцца першыя нясмелыя лісточкі. Гэтыя 70 яблынь розных гатункаў каля танцпляцоўкі з’явіліся невыпадкова, а ў межах акцыі “Сады міру” патрыятычнага праекта “Кветкі вялікай Перамогі”, што праходзіць у краіне па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. І тое, што яблынь 70 — сімвалічна, бо акцыя прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І тое, што гэта іменна яблынькі, а не слівы ці вішні — таксама знакава: яблыневая кветка абрана ў гэтым годзе сімвалам Перамогі. І менавіта таму ва ўсіх прысутных на грудзях былі чырвона-зялёныя стужкі, упрыгожаныя гэтай кветачкай. Аб тым, што пераможны май 45-га асацыіруецца з водарам яблыневых садоў, гаварыў, звяртаючыся да моладзі і ветэранаў, і старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў, падкрэсліўшы, што тая Перамога дала нашай краіне магчымасць вось ужо 70 год ствараць сваю новую гісторыю — гісторыю мірнага жыцця, мірнага лёсу. 

А. ПЯТРОВА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

 

Последние новости

Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 7-9 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Количество киберпреступлений увеличилось

6 ноября 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко в Мозыре открыл обновленный мост через Припять

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем