Темы

Аб выхаванні патрыятызму

Аб выхаванні патрыятызму

Патрыятызм не ўзнікае па чыімсьці ўказанні ці распараджэнні, не з’яўляецца сам па сабе, на пустым месцы — яго патрэбна выхоўваць, карпатліва і пастаянна, дзень за днём, крок за крокам, з малых гадоў. І хто гэта зробіць лепш за ветэранаў вайны і працы, якія жыццём і справамі даказалі свой патрыятызм, праявілі яго ў дзеянні? Пра гэта і пра некаторае іншае ішла гаворка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў. Яно праходзіла 23 кастрычніка, а месцам правядзення была выбрана сярэдняя школа № 2. І зусім невыпадкова, што школа, бо тут вучаць дзяцей патрыятызму, прывіваюць любоў да Радзімы. І зусім невыпадкова, што школа № 2, бо якраз у гэтай установе шмат робіцца для таго, каб яе вучні мелі перад вачамі прыклады таго, як жыць, якімі быць і як адносіцца да месца, дзе жывеш, да школы, у якой вучышся. Сведчаннем таму стаў клас гісторыі школы, адкрыты з дапамогай і пры актыўнай падтрымцы былых вучняў (менавіта там і праходзіла пасяджэнне), галерэя эскізаў да ненапісаных карцін нашага народнага мастака Івана Булгакава, ён пэўны час працаваў у гэтай школе, а эскізы сюды перадаў яго сын Аляксандр Булгакаў. Пра ўсё гэта расказала ветэранам, правяла іх па школе яе дырэктар Алена Слічонак, таксама прапанавала цікавую прэзентацыю з фота- і відэаматэрыяламі, а школьнікі цудоўна і прачула выканалі верш пра Глушчыну і песню пра радзіму.

Сакратар раённай арганізацыі Кампартыі Генадзь Ліпскі ўручыў Ганаровую грамату арганізацыі камуністу і ветэрану працы Уладзіміру Чабану з нагоды 70-гадовага юбілею

На самым пачатку сустрэчы калег шчыра прывітаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў. Хвілінай маўчання ўшанавалі нядаўна пайшоўшых з жыцця ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Мікалаевіча Лысака і старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ “Зара Камуны” Анатоля Васілевіча Зубрыцкага. З аптымізмам успрынялі навіну пра з’яўленне дзвюх новых пярвічных ветэранскіх арганізацый — ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Прадоўжыла размову пра патрыятычнае выхаванне Паліна Сандамірская, старшыня ветэранскай арганізацыі школы № 2. Яна адзначыла, што ў школе кожны прадмет і кожны ўрок так ці інакш спрыяюць выхаванню ў дзецях любові да Радзімы, да яе людзей, гісторыі, цяперашняга і будучага. “Для мяне ж любіць Радзіму — гэта яшчэ і ганарыцца ёю, — сказала Паліна Юр’еўна, — і я ганаруся і нашай краінай, і родным Глускам, і гэтай школай, дзе я вучылася, і яе выпускнікамі, настаўнікамі. І мерапрыемствы, паказаныя ў фільме-прэзентацыі, нацэлены на тое, каб яе сённяшнія вучні таксама маглі бачыць і ганарыцца дасягненнямі сваёй школы, свайго горада”.

Прадоўжылася пасяджэнне праглядам відэафільма — удзельніка абласнога конкурсу “Быць годнымі гераічнага мінулага нашай Радзімы”. Фільм называецца “Пра тых, хто там быў”, яго здымалі Дзмітрый і Аксана Сокал (Аксана Міхайлаўна працуе ў школе № 2), там удала спалучаюцца ўласныя ўражанні і каментарыі, успаміны ўдзельнікаў і сведак страшных падзей вайны, кадры ваеннай кінахронікі. Падчас прагляду многім цяжка было стрымаць слязу… Фільм кранае за жывое, і будзе правільным паказаць яго ва ўсіх школах, прадэманстраваць у працоўных калектывах, каб людзі, асабліва моладзь, ведалі і разумелі, што нясе з сабой вайна, што яна сабой уяўляе, таму што сучасныя баевікі паказваюць зусім іншыя карціны, ствараюць іншы настрой. Такую думку выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, які прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі. Як сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі ён уручыў Ганаровую грамату з нагоды 70-годдзя камуністу і ветэрану працы Уладзіміру Чабану. Віншаванні, кветкі і прэмію юбіляр атрымаў і ад раённага савета ветэранаў. Звання ганаровага ветэрана працы з уручэннем нагруднага знака ўдастоены Васіль Меснік. Прэмію ад раённага савета ветэранаў за ўдзел у конкурсе відэафільмаў, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі, Валерый Сураўнёў уручыў Аксане Сокал, Падзяку за актыўную работу па патрыятычным выхаванні моладзі і супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй атрымала дырэктар школы № 2 Алена Слічонак. Удзельнікі пасяджэння падтрымалі дружнымі апладысментамі ўсе ўручэнні і ўзнагароды і за чаем прадоўжылі размову аб жыцці і справах.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем