Темы

Агульныя дзеянні скаардынаваны

Работу грамадскіх пунктаў аховы парадку па прафілактыцы правапарушэнняў разглядалі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. У рабоце нарады, якая прайшла пад старшынствам пракурора раёна Леаніда Палевіча, прынялі ўдзел намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга, начальнік раённага ад-дзела следчага камітэта Аляксандр Лескавец, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў, начальнік інспекцыі па падатках і зборах Руслан Іларыёнаў. Сярод запрошаных — урач-псіхіятр раённай бальніцы Лілія Хахлова, старшыні і сакратары сельскіх выканаўчых камітэтаў і саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку, участковыя інспектары мі-ліцыі.

Адным з крытэрыяў ацэнкі работы кожнага сельвыканкама разам з выкананнем эканамічных паказчыкаў, навядзеннем парадку на зямлі і захаваннем сацыяльных стандартаў з’яўляецца стан злачыннасці і колькасць правапарушэнняў, зазначыў пракурор Леанід Палевіч. І важнейшая роля тут належыць рабоце саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку, што створаны і дзейнічаюць пры ўсіх сельвыканкамах і пры Глускім райвыканкаме. За 11 месяцаў года гэтымі суб’ектамі прафілактыкі праведзена больш за 90 пасяджэнняў, разгледжана каля 400 асоб з ліку сямейных скандалістаў, непрацуючых і тых, хто злоўжывае алкаголем (часта ўсе гэтыя характарыстыкі сыхо-дзяцца ў адным чалавеку).

Агітаваць за зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў раёне нікога з удзельнікаў нарады не даводзілася, паколькі іх склад сведчыць, што ўсё гэта людзі ў вышэйшай ступені зацікаўленыя. Тым больш незразумела, што праверкі, праведзеныя пракуратурай, паказалі:  часам у рабоце саветаў сустракаецца фармальны падыход, бываюць недакладнасці ў афармленні патрэбнай дакументацыі, пытанні арганізацыйнага характару, асабліва калі гаворка ідзе пра дастаўку фігурантаў на пасяджэнні саветаў прафілактыкі. Зрэшты, толькі канстатацыяй недахопаў і аб’ектыўных праблем справа не абмежавалася. На каардынацыйнай нарадзе паміж яе ўдзельнікамі склалася вельмі жывая і зацікаўленая размова, многія рабочыя пытанні былі вырашаны на месцы, а праект рашэння дапоўнены і дапрацаваны з такім разлікам, каб максімальна ўхіліць выяўленыя недахопы і павысіць эфектыўнасць усіх праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Детсады и школы Глусского района на каникулах занялись ремонтами

21 июня 2025
Читать новость
Общество

Сенатор Олег Дьяченко ответил на вопросы юных блогеров

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Прием граждан и прямую линию провел в Глуске депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

20 июня 2025
Читать новость
Общество

С 1 мая по 1 октября проходит межведомственная программа «Забота»

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Центр гигиены проверил зоны отдыха у воды

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Всебелорусская минута молчания пройдет 22 июня

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем