Асаблівая атмасфера асаблівага дома

Адпаведны настрой прывезлі з сабою і госці, што наведалі інтэрнат 28 снежня. Гэта намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Казакоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдэль, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Глускага раёна Віталь Рагалевіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй. Дарэчы, прывезлі госці не толькі добры настрой, а яшчэ і падарункі, сярод якіх — спартыўны інвентар, тэматычныя развіваючыя гульні, феерверк для навагодняй ночы, гасцінцы ад некаторых прадпрыемстваў вобласці, ну і, само сабою, салодкія ласункі для кожнага жыльца інтэрната.