Темы

Беларускія балоты — лёгкія Еўропы

Учора, 2 лютага, адзначаўся Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Дата для гэтага дня выбрана з той прычыны, што менавіта 2 лютага 1971 года ў іранскім горадзе Рамсары была падпісана “Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях”, якую яшчэ называюць Рамсарскай канвенцыяй. Канвенцыя мае мэтай абарону водна-балотных угоддзяў, якія маюць важнае значэнне, у тым ліку як месца, дзе жывуць вадаплаваючыя птушкі. Знікае балота — знікаюць і гэтыя птушкі, а таксама ўнікальныя расліны.

Беларусь асабліва багатая на водна-балотныя рэсурсы, нездарма нашы палескія балоты называюць лёгкімі Еўропы. Розныя навуковыя даследаванні неаднаразова пацвярджалі гэты тэзіс. Напрыклад, цікавыя звесткі я знайшла на сайце Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адзін гектар балота штогод выводзіць з атмасферы 550—1 880 кілаграмаў вуглякіслага газу і выдзяляе 260—700 кілаграмаў кіслароду. Балоты — прыродныя фільтры вады і санітары аграэкасістэм. Яны рэгулююць плынь рэк, рачулак і нават сілкуюць вялікія рэкі. Напрыклад, Дняпро і Волга бяруць пачатак з балот. Дарэчы, вада ў балотах не застойная, як прынята думаць: калі ў азёрах вада цалкам абнаўляецца за 17 гадоў, то ў балотах — кожныя пяць! На балотах растуць каштоўныя расліны (буякі, журавіны). Акрамя гэтага, балоты прыцягваюць і паглынаюць часціцы пылу, адзін гектар здольны “праглынуць” да трох тон (дарэчы, у пыле знаходзяцца мінеральныя рэчывы, якімі харчуюцца расліны).

Доўгі час балоты лічыліся гіблым месцам. Там гінулі хатнія жывёлы, а малярыйныя камары, для якіх балота — рай, выклікалі эпідэміі. Людзі імкнуліся асушаць дрыгву, каб выкарыстаць багатую торфам плошчу пад палі ці пашы. Меліярацыя ў Беларусі пачалася ў 1856 годзе, калі на тэрыторыі Горы-Горацкага землеўпарадкавальнага інстытута быў упершыню закладзены ганчарны дрэнаж. На Палессі, дзе жывём і мы, меліярацыя праходзіла ў 1873—1898 гадах, тады былі прарыты каналы агульнай даўжынёй 4 660 кіламетраў. У 1920—1930-я гады асушэнне прайшло ў Любанскім раёне. К 1941 году ў Беларусі асушылі 240 тысяч гектараў багны, прадоўжылася меліярацыя і пасля вайны. У 1965-м плошча асушаных земляў перавысіла адзін мільён гектараў…

На шчасце, частка буйных балотных масіваў захавалася ў першапачатковым стане. Зараз праводзіцца работа па забалочванні некаторых асушаных раней тэрыторый, і ў гэтым працэсе ўдзельнічае не толькі беларускі бок, але і іншыя еўрапейскія краіны. Па дадзеных Белстата, на пачатку 2016 года паверхневыя воды, у тым ліку балоты, займалі 6,2 % плошчы Беларусі, гэта 1 286 тысяч гектараў.

Што датычыцца Глушчыны, на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі прыведзены звесткі з “Эканамічнага даведніка Беларускай акадэміі навук “Усе раёны БССР”, датаванага 1933 годам: “У раёне выяўлены наступныя карысныя выкапні: вапнякі — в. Сіманавічы, жалязнякі бурыя і чырвоныя — в. Сіманавічы і в. Жалвінец. У раёне маецца 9 092 га балот са значнымі запасамі торфу”. А вось у наш час, паведамляе сайт бібліятэкі, у Глускім раёне налічваецца “89 балот, пераважна нізінных, належаць да Бабруйска-Глускага тарфянога раёна. Найбольшыя балотныя масівы: Даколька, Барбарова, Загрэбельскае балота, Дзікае балота, Паршчанка, Выгада… Карысныя выкапнi: 89 радовiшчаў торфу з агульнымi запасамi 45,2 млн т. (найбольшыя Даколька, Барбарова, Дзiкае балота, Выгада, Паршчанка); 2 радовiшчы сапрапелю (Выгадскае i Дзiкае)”.

Падрыхтавала Алена ВАЛОШКА

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость