Темы

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

Калі вы таксама, як і я, людзі, народжаныя яшчэ ў СССР, то, не сумняваюся, пагодзіцеся з думкай, што 30 год у жыцці чалавека пралятаюць так хутка, што нават і не верыцца… Напэўна, таму адны з маіх любімых артыкулаў тыя, што я рыхтую па старонках раённай газеты 1992—1999 гадоў. Мы былі маладымі, маладой была і наша краіна, якая пасля развалу Савецкага Саюза выжывала ў віры ліхіх дзевяностых. Чытаеш і думаеш: як цяжка было, з якімі праблемамі сутыкаліся… Не тое што зараз. Чаму я звяртаюся да тых часоў? Таму што бачу, як людзі (і я зараз не пра моладзь) перастаюць цаніць тое, што маюць.

Год 1995-ы. Ёмкую характарыстыку яму даў жыхар вёскі Турыно В. Гурын у сваім пісьме ў газету “Я веру ў лепшую будучыню”, надрукаваным 30 снежня. “Мы развітваемся з 1995 годам. Быў ён складаным, супярэчлівым. Як і папярэднія, няпростым. Неяк не па сабе, што наша рэспубліка не змагла зрабіць крок наперад да лепшага жыцця. Мітусня, нервовасць — вось чым у асноўным былі заняты людзі”, — піша аўтар.

На першай старонцы апошняга жнівеньскага нумара за той год чытаем нататку, чаму ў вясковыя магазіны сталі рэдка вазіць хлеб і батоны, а ў вёскі, дзе няма магазінаў, аўталаўкі прывозяць хлеб толькі раз на тыдзень. “Выклікана гэта значным скарачэннем попыту на гэты найважнейшы прадукт з-за яго дарагавізны. Калі раней хлебазавод выпускаў штосутачна 10—12 тон толькі чорнага хлеба, то зараз — 5 тон сорту “беларускі”, які каштуе 2000 рублёў за булку, і 800 кілаграмаў батонаў “гарадскі” па 2500 рублёў. Вазіць хлеб у вёскі штодзённа малымі партыямі дорага.

На гэта ў райпо няма аўталавак (іх усяго дзве) і бензіну”.

Была праблема і з малаком. Так, жыхары Заеліцы звярнуліся ў газету, бо не дачакаліся абяцанага мясцовай уладай, каб ці ў магазіне, ці ў калгасе “Слаўгарадскі” прадавалі насельніцтву малако. “Вёска ператварылася ў буйны населены пункт, тут узведзена многа жылля для перасяленцаў з забруджанай радыёнуклідамі зоны. У многіх сем’ях дзеці, старыя. А вось набыць для іх малака ў сельскім магазіне нельга па той прычыне, што яно сюды проста не паступае ні з гандлёвай сеткі, ні з фермы тутэйшага калгаса”.

Як вынікае са справаздачы Глускага райвыканкама, за 10 месяцаў 1995 года ў параўнанні з 1994-м спад вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне быў 15,6 % (у 1994 г. — 24,4 %), тавараў народнага спажывання — 27,6 %.

За 11 месяцаў у цэнтр занятасці звярнуліся 344 чалавекі (у 1,5 раза больш, чым у 1994 годзе), а працаўладкавалі толькі 114. Асабліва цяжка было знайсці месца моладзі, якая ўпершыню шукала работу (пацвярджаю, ведаю па сабе!), і жанчынам з малымі дзецьмі. У гэтай справаздачы, дарэчы, гаварылася і пра скрытае беспрацоўе (калі людзей вымушалі браць па некалькі дзён у месяц за свой кошт або скарачалі рабочы час і, зразумела, зарплату).

У газеце за 16 снежня паведамлялася, што “тры мільёны ўмоўных чалавека-дзён — такой лічбай вымяраюцца страты працоўнага часу на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці за 10 месяцаў 1995 года. Такім чынам, атрымліваецца, што 16 тысяч чалавек не выходзілі на працу на працягу 10 месяцаў. Прычыны прастояў ранейшыя: недахоп сыравіны, запазычанасць за энергарэсурсы, адсутнасць збыту. Прагноз далейшага развіцця падзей несуцяшальны, бо энергарэсурсы зноў падскочылі ў цане”.

Галоўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Некрашэвіч напісаў у газету матэрыял па выніках чарговага пасяджэння медыцынскага савета райбальніцы. Паведамляецца, што ў Глускім раёне, як і ў вобласці, назіраецца рост захворвання на туберкулёз (“Толькі за жнівень выяўлена чацвёра хворых. Усяго ж на ўліку з адкрытай формай туберкулёзу стаіць 19 чалавек”).

Больш стала і выпадкаў віруснага гепатыту (у 1994 годзе было 2, у 1995-м — 8). Спасылаючыся на інфармацыю раённага інфекцыяніста М. А. Саломкі, аўтар піша: “Магчымасцей узнікнення інфекцый шмат: нізкі санітарны стан грамадскіх студняў… У раённым аб’яднанні ЖКГ для хларыравання вады няма нават хлоркі. Шмат парушэнняў і ў аб’яднанні грамадскага харчавання.

У шэрагу магазінаў прадукты захоўваюцца з сышоўшымі тэрмінамі годнасці. У Завалочыцкай, Макавіцкай, Усцярхоўскай і Бярозаўскай школах няспраўнае халадзільнае абсталяванне. У Бярозаўскай СШ выйшла са строю каналізацыя, якую камунгас каторы час не можа ніяк адрамантаваць”.

Бяда была не толькі з гэтым. Вось урыўкі з даклада намесніка старшыні райвыканкама Людмілы Клыгі, надрукаванага 20 снежня па матэрыялах гаспадарчага актыву раёна (артыкул “Задача стоит так: работать в чрезвычайном режиме. Иного пути не видится…”). Аўтар адзначае: “Особо хочется “поблагодарить” руководство РПО ЖКХ. Сегодня температурный режим в СШ № 1 составляет 9—10 градусов. Уважаемый руководитель РПО ЖКХ думает, что директор школы поставила главную задачу — воспитать детей морозоустойчивыми”. А гэта пра бальніцу: “Но самой неразрешимой задачей в больнице, пожалуй, является холод. В родильном отделении 9 градусов, в терапии — 11”.

Крыху пазней, 27 снежня, журналісты прадоўжылі тэму камунальнай катастрофы ў бальніцы. Пераскажу змест артыкула “Цяпла чакаць не прыходзіцца”. У дзіцячым аддзяленні дзеці не лячыліся, а яшчэ больш хварэлі з-за холаду. Сэрцы маці і медперсаналу заходзіліся, калі трэба было ў дзіцячай кансультацыі агледзець, зважыць, зрабіць прышчэпку немаўлятам.

Тры гады ў бальніцы не было гарачай вады. Затое распаўзаліся часотка і педыкулёз. Работнікі бальнічнай пральні грэлі ваду бытавымі кіпяцільнікамі, а яшчэ ж патрэбна было пракіпяціць бялізну пасля хворых.

Ад холаду рукі хірургаў на аперацыях не слухаліся. У кацельнай было два катлы на вугалі, а трэці, які павінен быў працаваць на мазуце, работнікі ЖКГ ніяк не маглі запусціць. Паліва —

27 тон вугалю — у снежні было ўжо на зыходзе. Калі яго запасы папоўняць — нікому невядома.

А вось што паведамляецца ў калонцы “Крымінальная хроніка”. Міліцыя затрымала грамадзяніна Украіны, які бойка таргаваў на рынку ў Глуску.

У асартыменце — 150 г макавай саломкі, прыстасаванне для стральбы малакалібернымі патронамі і тры патроны.

Крымінальная хроніка наогул друкавалася тады амаль у кожным нумары “Радзімы”. Крадзяжы, крадзяжы, крадзяжы… Цягнулі ўсё і адусюль: з дамоў, прадпрыемстваў, будоўляў, магазінаў, клубаў, падвалаў, пад’ездаў, ферм…

З інтэрв’ю начальніка Глускага РАУС У. Р. Ільянкова, якое ён даў газеце да Дня беларускай міліцыі (4 сакавіка), даведваемся, што за 1994 год на тэрыторыі нашага раёна было зафіксавана 2380 правапарушэнняў і 282 злачынствы, у сярэднім за суткі ў РАУС паступала 10—15 паведамленняў крымінальнага характару. За той жа 1994-ы ў Беларусі забіты 17 і паранены 46 супрацоўнікаў міліцыі. Прывяду вам некалькі характэрных для таго часу фраз з інтэрв’ю: “вирус воровства”, “сегодняшний криминальный обвал в нашем обществе”, “чем дольше будет продолжаться эта нестабильность, тем быстрее будет расти преступность”, “с преступностью идет война, и она будет ожесточаться”.

Ці можаце вы сёння ўявіць, што частка нашага раёна, прадпрыемствы і людзі, тыдзень знаходзіцца без сувязі?

А ў верасні 1995-га так было. Брыгадзір саўгаса “Завалочыцы” звярнуўся ў раёнку, каб сувязісты ўрэшце дапамаглі жыхарам Завалочыц і навакольных вёсак атрымаць магчымасць званіць па тэлефоне. Нататка называецца “Гаспадарка ў паралічы”.

Артыкулам-апраўданнем я б назвала матэрыял “Так ли уж мы богаты?” кіраўніка Глускага аддзялення Ашчаднага банка (цяпер Беларусбанк) Галіны Фядосавай. Абласная газета “Магілёўскія ведамасці” напісала пра тое, што рознымі тэмпамі будуюцца ў Глуску два будынкі, якія стаяць адзін насупраць другога, — царква і банк, і такім чынам падліла масла ў полымя грамадскай непрыязнасці да работнікаў банка. “Богатые строят банк, а бедные никак не соберут средства на церковь”, — кінула абвінавачванне магілёўская прэса глускім банкірам. І вось кіраўнік падрабязна расказала, што 47 яе падначаленых, якія працуюць у банку і ў касах на сяле, абслугоўваюць 44 000 асабовых рахункаў, расце колькасць людзей, што бяруць крэдыты, робяць уклады, больш аказваецца грамадзянам паслуг. Акрамя таго, абслугоўваюцца прадпрыемствы, выдаюцца зарплата, чэкі “Жыллё”, “Маёмасць”. Тым часам у Глуску Ашчадны банк арэндаваў памяшканні ў Аграпрамбанку і ў ваенкамаце. Цесна было і работнікам (а работа ў банку, згадзіцеся, вельмі адказная), і наведвальнікам, што стаялі ў чэргах. Не ўтаіла Галіна Фядосава і памер зарплаты, якую атрымлівалі работнікі банка: у сярэднім за 7 месяцаў 1995 года — 672 000 рублёў (гэта з падаткамі, матдапамогай да водпускаў, даплатай на харчаванне), а сярэдняя зарплата па рэспубліцы тады была 683 000 рублёў.

Ці вінаватыя былі глускія банкаўскія работнікі, ці павінна было ім быць сорамна за тое, што будаўніцтва царквы замарозілі, а будоўля, якая фінансавалася за кошт Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь, вялася без спынення?

Вельмі цяжкае становішча было ў сельскай гаспадарцы. Як толькі людзі выжывалі? “Два хозяйства района — это колхозы “Звезда” и агрофирма “Славковичи” — не рассчитались с колхозниками по заработной плате за три месяца, пять — за два месяца и девять — за один месяц”, — гэта канстатаваў галоўны спецыяліст райсельгасхарча М. К. Шчэрба. Яшчэ з гэтага артыкула мы даведваемся, што крэдыты для сельгасарганізацый былі тады пад 120 % гадавых, а людзі ўсё больш працавалі за натуральную плату і магчымасць абрабіць свае прысядзібныя ўчасткі за кошт калгасаў. Кіраваць людзьмі ў такіх умовах, без грошай, без зарплат, было вельмі цяжка. І гэта зразумела.

Вось артыкул “Стараемся вёсла не сушить”, у якім Яўген Адаменка, дырэктар саўгаса “Завалочыцы”, моцнай яшчэ з савецкіх часоў гаспадаркі, расказвае, як напружана працуе калектыў, каб не толькі сельгасвытворчасцю займацца, а і трымаць за свой кошт дзіцячы садок, водаправод, каналізацыю, асвятленне вуліц. Дзяржава гэтыя выдаткі саўгасу пакрывала, але пакуль грошы даходзілі на рахунак, іх ужо з’ядала інфляцыя (244 % за 1995 год, а ў 1994-м — 1959 %).

Яўген Адаменка канстатуе: “Промышленная продукция с 1990 года для села стала дороже в 10 тысяч раз, а стоимость его продукции почему-то повысилась менее чем в тысячу раз. Для сравнения — коробок спичек стоит 230 “зайцев”, а килограмм ржи — 660”.

“Село работает, невзирая на проблемы, причины, которые висят над ним как дамоклов меч. Поэтому нужно на уровне правительства, государства изменить отношение к аграрному сектору. И чем скорее это случится, тем будет лучше для всех нас. И вместо того чтобы возлагать надежды на помощь иностранного капитала, готового заполнить наш рынок продовольственными товарами, нужно сделать упор на собственные силы и энергию сельчан”, — так у 1995 годзе казаў кіраўнік моцнай гаспадаркі, якая ў віры тагачаснай палітычнай і эканамічнай нестабільнасці губляла свой вытворчы патэнцыял.

На шчасце, так думаў і Аляксандр Лукашэнка, дырэктар саўгаса са Шклоўскага раёна, якога ў 1994 годзе мы, беларусы, выбралі сваім Прэзідэнтам, бо гэты малады, 40-гадовы, чалавек, чалавек ад зямлі, паабяцаў адвесці краіну ад бездані.

Хачу прывесці ўрывак з прамовы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй 24 лістапада 1995 года: “Трудно сегодня живет народ. Трудно вам, трудно и Президенту. Кое-кем наши добрые помыслы извращаются, наши дела представляются в искаженном свете. Однако мы шаг за шагом отходим от края пропасти. Есть подвижки в экономике. Стабилизировалась финансовая система страны. Развиваются экономические связи Беларуси. Растет ее международный авторитет.

И всё-таки над нами всё еще висит страшная беда — последствия развала, начатого в 1985 и в 1991 годах. Когда развитая в экономическом отношении, создавшая богатую социальную инфра- структуру и широкое поле духовной культуры наша Беларусь была насильственно вырвана из системы сложившихся отношений, из большой дружной семьи. Я подчеркиваю, дружной семьи братских советских народов. Сейчас уже всем видно, что декабрь 1991 года — вынужденная ошибка одних и роковой умысел других — привел миллионы людей к подлинной катастрофе”.

І. ГРАМЫКА

Фота з падшыўкі газеты “Радзіма” за 1995 год

Последние новости

Общество

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Память школьных лет

27 сентября 2025
Читать новость
АПК

Глусчина празднует «Дожинки»! Фоторепортаж

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

Председатель Глусского райисполкома Алексей ЖУРАВЛЁВ: «Дожинки» — это праздник единства и преемственности»

26 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко заявил о возможности строительства АЭС на востоке Беларуси с расчетом на новые регионы России

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе сегодня чествуют участников жатвы!

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем