Темы

Больш за 900 жыхароў Глуска прыняло ўдзел у суботніку

Больш за 900 жыхароў Глуска прыняло ўдзел у суботніку, які прайшоў у нашым раёне 9 красавіка.

Па інфармацыі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Васіля Беразоўскага, на ўборцы парку каля лодачнай станцыі працавала каля 150 чалавек і два трактары з маніпулятарамі, кусты і іншая расліннасць там высечана на амаль 4-гектарнай плошчы. Тонкую расліннасць спальвалі, а драўніну звозілі да кацельнай “Жылкамгаса”. Таксама ўдзельнікі суботніка пабялілі дрэвы ў цэнтральным парку Глуска, навялі парадак у парку, што каля школы № 2, прыбіралі прыдарожныя палосы дарог мясцовага (43 км) і рэспубліканскага (15 км) значэння.

На тэрыторыях сельсаветаў мясцовае насельніцтва, школьнікі, работнікі культуры наводзілі парадак на грамадзянскіх могілках, воінскіх пахаваннях, садзілі дрэвы, бялілі паркі, прыбіралі вуліцы, займаліся ліквідацыяй несанкцыянаваных звалак. Удзел у гэтых грамадска-карысных работах прыняло каля 600 сяльчан.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость