Темы

Будаўнікі — у гімназіі, гімназісты — у школах і садках

Будаўнікі — у гімназіі, гімназісты — у школах і садках
Так зараз выглядаюць класы гімназіі

У пачатку снежня наша газета пісала, што пачаўся капітальны рамонт гарпасялковай гімназіі. Ён праводзіўся паралельна з навучальным працэсам, і другую чвэрць гімназісты закончылі ў родных сценах. Пасля канікул, з восьмага студзеня, яны пачалі займацца ў іншых навучальных установах, расказала рэдакцыі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца. Вучняў першых класаў прыняў дзіцячы садок № 4. Другакласнікі “прапісаліся” ў Калаціцкім дзіцячым садку, туды іх будуць вазіць на аўтобусе. Будуць падвозіць, толькі ў сярэднюю школу № 1, і вучняў трэціх, чацвёртых класаў, яны будуць займацца ў першую змену. А вось для 205 старэйшых дзяцей, з 5-х па 11-я класы, навучальны працэс арганізаваны ў другую змену ў сярэдняй школе № 2. Настаўнікі спадзяюцца, што вучні і іх бацькі паставяцца з паразуменнем да гэтых часовых цяжкасцей, затое вернуцца ў прыгожыя адрамантаваныя класы.

Капітальны рамонт гімназіі праводзіцца згодна з праектам “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Праект гэты рэалізуецца Міністэрствам адукацыі пры фінансавай падтрымцы Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця.

Мы пабывалі ў гімназіі, каб на свае вочы пабачыць, як праходзіць рамонт. Зараз у памяшканні гімназіі мяняюць падлогі ў класах, тынкуюць сцены, ставяць новыя вокны, неўзабаве, як толькі палепшае надвор’е, павінны пачаць накрываць дах, растлумачыла нам начальнік аддзела па адукацыі. Генеральная падрадная арганізацыя, якая выйграла тэндар на правядзенне рамонту, — фірма “Кристмас Плюс”. Акрамя рамонту, паведаміла Святлана Лісіца, на выдзеленыя Сусветным банкам сродкі будзе закуплена сучаснае абсталяванне для кабінетаў хіміі, біялогіі, інфарматыкі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Есть проблемы с электричеством — обратитесь в Госэнергогазнадзор

30 мая 2025
Читать новость
Общество

Патриотический велопробег состоялся в СШ № 1 Глуска

30 мая 2025
Читать новость
Общество

Пожары: причины и профилактика

30 мая 2025
Читать новость
Общество

На памяць пра аднавяскоўцаў, загінуўшых у час вайны

30 мая 2025
Читать новость
Культура

Что говорит о своей работе молодой специалист Глусской школы искусств Елена Лаптева

30 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил, что люди должны быть убеждены в справедливости вступительной кампании

30 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем