Темы

Была царква, дзе зараз клуб

Была царква, дзе зараз клуб

У кожным горадзе ёсць свой гістарычны цэнтр. Так і ў нашым мястэчку такім месцам з’яўляецца раён стадыёна, паштовага аддзялення і цэнтральнага парку. Вядома, што тут у розны час былі  замак, каталіцкі касцёл, праваслаўныя Богаяўленская і Васкрасенская цэрквы і  сінагога. На жаль, аніводная з гэтых пабудоў да нашых дзён не захавалася.

У памяшканні Васкрасенскай царквы ў 30-я гады размяшчаўся Асаавіяхім (Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву СССР). Перад самым пачаткам вайны ў будынку здарыўся пажар: згарэла ўся маёмасць. Зараз жа на гэтым месцы — раённы Дом культуры. А па суседстве размяшчаецца жылы двухпавярховы дом і прылягаючы да яго двор, якія таксама маюць сваю гісторыю. Да вайны на гэтым месцы знаходзіліся пашпартны стол і турма НКУС, дзе ў перыяд масавых рэпрэсій (па розных абвінавачваннях) знаходзілася шмат глушчан. Падчас фашысцкай акупацыі тут былі паліцэйскі ўчастак і турма, а на месцы, дзе зараз знаходзіцца будынак райаддзела ўнутраных спраў, стаяла шыбеніца — тут праводзілі паказальныя пакаранні партызан і мірных жыхароў, якія супраціўляліся нямецкаму парадку.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость