Темы

Чым жылі камсамольцы шасцідзясятых

Чым жылі камсамольцы шасцідзясятых
Камсамолкі з арганізацыі ПМК-61 працуюць на будаўніцтве цэментасховішча

У канцы 1960-х гадоў моладзь савецкай дзяржавы марыла пра космас, працавала на цаліне і імкнулася пабудаваць камунізм (прычым, заўважце, не для сябе, а для будучых шчаслівых пакаленняў). Вельмі папулярным было ў 1967 і 1968 гадах  пакідаць для патомкаў “капсулы часу” з пасланнямі, напрыклад, да 100-годдзя рэвалюцыі або да 100-годдзя УЛКСМ. Вось што пісалі “артэкаўцы” савецкім піянерам у 2000 год: “Мы вам крыху зайздросцім… Вы жывяце пры камунізме, людзі штодня лётаюць на Месяц, і, напэўна, у “Артэку” ўжо ёсць свой касмадром …”

Пра шчаслівую будучыню марыла і глуская моладзь. Але, акрамя вялікіх, глабальных ідэй, у іх былі і мясцовыя ідэі і клопаты, якімі яны дзяліліся на старонках газеты “Сцяг Радзімы”. Прапаную вам, разам са мною пагартаўшы падшыўку “Сцяга Радзімы” за 1968 год, камусьці ўспомніць, а камусьці даведацца, чым жылі камсамольцы Глушчыны.

У гэты год глушчане збіраліся адзначаць дзве юбілейныя даты: 50-годдзе стварэння БССР (дакладна кажучы, гэты юбілей прыходзіўся на 1 студзеня 1969 года) і 50-годдзе УЛКСМ. Рыхтаваліся да іх глускія камсамольцы старанна і адказна: бралі на сябе працоўныя абавязацельствы, праводзілі тэматычныя школьныя вечары, канферэнцыі, канцэрты і іншыя мерапрыемствы.

У Дзень моладзі ў Глуску выступалі загадчык Клятнянскага клуба А. Сук, акампаніруе К. Ладонька

У 1968 годзе Глуская раённая камсамольская арганізацыя налічвала ў сваіх радах 2 258 юнакоў і дзяўчат. Канешне ж, камсамольцаў ва ўсіх пачынаннях падтрымлівалі іх старэйшыя таварышы — камуністы. У артыкуле “Сіла камсамола — у партыйным кіраўніцтве” гаварылася, што “партыйныя арганізацыі раёна штодзённа накіроўваюць дзейнасць камсамольскіх арганізацый, аналізуюць стан выхаваўчай работы ў камсамоле, аказваюць практычную дапамогу камсамольскім арганізацыям у ліквідацыі недахопаў… Зараз сакратарамі камсамольскіх арганізацый працуюць дзевяць членаў і кандыдатаў у члены КПСС… Больш за 18 камуністаў абрана членамі камітэтаў пярвічных камсамольскіх арганізацый”.

Глуская моладзь працавала не толькі пад “крылом” старэйшых таварышаў, але і праяўляла ініцыятыву сама: камсамольцы праводзілі розныя мерапрыемствы, арганізоўвалі сустрэчы з цікавымі людзьмі. Напрыклад, “камсамольцы вёскі Завалочыцы напісалі гісторыю свайго роднага саўгаса. Асобны раздзел летапісу прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Юнакі і дзяўчаты пагутарылі са старажыламі вёскі, запісалі іх успаміны. Шмат цікавага расказаў ім Гаўрыла Цімафеевіч Лагут, удзельнік Першай сусветнай вайны… Зараз юнакі і дзяўчаты збіраюць матэрыялы па гісторыі стварэння сваёй камсамольскай арганізацыі…” А яшчэ ў саўгасе “Завалочыцы” ў канцы 1960-х працавала маладзёжнае кафэ “Агеньчык”, у якім праходзілі камсамольскія вечары адпачынку. На такія мерапрыемствы “запрашалі перадавікоў вытворчасці, спецыялістаў сельскай гаспадаркі”, якія разам з юнакамі і дзяўчатамі “актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, спявалі песні, чыталі вершы”.

Камсамольцы 10-га “В” класа Глускай СШ № 1 напярэдадні 8 Сакавіка “падрыхтавалі цікавы канцэрт мастацкай самадзейнасці, а іх класны кіраўнік Вольга Львоўна Ліўшыц — гутарку аб жаночым дні. На свой вечар яны запрасілі настаўнікаў школы, жанчын — перадавікоў вытворчасці”.

Калектыў мастацкай самадзейнасці Сіманавіцкага клуба

У Балашэвічах адбылася “сустрэча моладзі і жыхароў вёскі з першым сакратаром калгаснай камсамольскай арганізацыі Марынай Іванаўнай Храпко, якая расказала пра жыццё камсамольцаў 1930-х гадоў”.

Сакратар камсамольскай арганізацыі Слаўкавіцкай сярэдняй школы М. Парахаўнік у артыкуле “Вучымся ў бацькоў” расказаў, як да школьнікаў прыязджаў “з далёкага Чалябінска былы камандзір партызанскага атрада Барыс Цыкункоў… З хваляваннем і пачуццём вялікага гонару за сваіх аднавяскоўцаў слухалі школьнікі расказ былога партызанскага камандзіра”.

У Глускай СШ № 2 “адбыўся ўрачысты сход, на якім прысутнічалі камсамольцы 1920—1930-х гадоў Ціт Макаравіч Тоўсцік, Іван Міхайлавіч Емяльянаў. З вялікай увагай слухалі рабяты выступленне Ц. М. Тоўсціка аб дзейнасці камсамольцаў 1920-х гадоў”.

Рыхтуючыся да юбілею камсамола, моладзь Глушчыны ўдарна працавала, брала на сябе сацыялістычныя абавязацельствы годна сустрэць 50-годдзе УЛКСМ. Вось як пра гэта пісала раённая газета: “камсамолка Вера Дыба працуе даяркай на ферме сельгасарцелі “Праўда” — яна даглядае 13 кароў, ад якіх за тры месяцы надаіла па 610 кілаграмаў малака”. А камсамольцы Глуска ў юбілейны год ўзялі шэфства над новабудоўлямі райцэнтра: “вырашылі дапамагчы будаўнікам ПМК-61 у работах па рэканструкцыі маслазавода і будаўніцтве сярэдняй школы (СШ № 1. — Аўт.)”.

Увогуле, на старонках раённай газеты “Сцяг Радзімы” за 1968 год шмат заметак пра камсамольцаў-актывістаў, якія працавалі ў розных галінах вытворчасці. Вось, напрыклад, камсамолец калгаса “Зара” Уладзімір Слесаронак “зімой вывозіў на палеткі гной, нарыхтоўваў лёд для жывёлагадоўчых ферм, замест захварэўшага бацькі стаў працаваць даглядчыкам дойнага статка і, акрамя гэтага, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім і камсамольскім жыцці калгаса”. Працоўную сямейную эстафету таксама “прынялі ад сваіх матуль камсамолкі-даяркі сельгасарцелі “Радзіма” Галіна Казюка і Оля Марціновіч. Галя зараз даглядае 12 кароў і ад кожнай надойвае па 12 кілаграмаў малака”. А вось камсамолак сельгасарцелі імя Кірава свінарку Зінаіду Барысік і даярку Аню Арцёмчык “за добрыя паказчыкі ў працы праўленне калгаса накіравала ў Маскву на Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі”. А пазней Аня “па турыстычнай пуцёўцы, набытай за лік калгаса, паедзе ў падарожжа на Каўказ”.

У канцы чэрвеня 1968 года юнакі і дзяўчаты ўсёй савецкай краіны святкавалі Дзень савецкай моладзі. Наш раён таксама далучыўся да святочных мерапрыемстваў: “раніцай 30 чэрвеня малады парк райцэнтра — маляўнічы куток на беразе ракі Пціч — расквеціўся чырванню сцягоў і транспарантаў. Сюды на свята, каб прадэманстраваць свае поспехі і дасягненні ў працы, вучобе і грамадскім жыцці, сабралася амаль уся моладзь райцэнтра, калгасаў і саўгасаў”. Канешне ж, былі граматы і падзякі за актыўную работу як асобным юнакам і дзяўчатам, так і камсамольскім пярвічкам, і “доўга ў гэты дзень не змаўкалі песні, жарты і смех у парку над рэчкай”.

Непасрэдна перад юбілейнай датай 50-годдзя УЛКСМ, з 22 па 29 кастрычніка, у нашым раёне быў аб’яўлены “Тыдзень юбілейных урачыстасцей”. На гэты час было запланавана мноства розных мерапрыемстваў. Напрыклад, “дэлегацыя з 30 чалавек ад нашага раёна адправілася на ўрачысты пленум абласнога камітэта камсамола… У “Дзень памяці”, 24 кастрычніка, будуць праводзіцца сустрэчы з ветэранамі камсамола, лекцыі аб гісторыі камсамола, урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў, уручэнне грамат і падзяк…” На працягу тыдня ў Глуску і вёсках раёна каля помнікаў і абеліскаў героям стаяла ганаровая варта піянераў і камсамольцаў.

У дзень камсамольскага юбілею, 29 кастрычніка, раённая газета “Сцяг Радзімы” выйшла ў колеры. Дакладней кажучы, толькі ў сінім і чырвоным колерах, але па тым часе і гэта было адметна і незвычайна. Канешне ж, усе матэрыялы на старонках раёнкі былі прысвечаны камсамолу і камсамольцам. Тут і віншаванні ад ЦК УЛКСМ, ЦК КПСС, артыкулы аб першых камсамольцах 1920-х гадоў, “Наказ маладым” ад Ф. Каберніка, камуніста з 1919 года, фотаздымкі камсамольцаў — ударнікаў працы і шмат іншых нататак.

А яшчэ ў дзень 50-годдзя УЛКСМ у Глуску прайшоў прымеркаваны да гэтай даты лёгкаатлетычны крос, у якім прынялі ўдзел спартсмены з 8 сярэдніх і 10 васьмігадовых школ раёна, а таксама лёгкаатлеты з калгасаў і саўгасаў. “Каманднае першынство сярод сярэдніх школ заваявала Глуская сярэдняя школа № 2, сярод васьмігадовых — Глуская школа-інтэрнат. У калгасных спартсменаў мацнейшай аказалася каманда калгаса “Зара”, — так падводзіла вынікі спаборніцтваў раёнка.

Дарэчы, юбілейным днём мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю УЛКСМ, не скончыліся — яны працягваліся і далей. Так, напрыклад, у сярэдзіне снежня “юнакі і дзяўчаты калгаса імя Кірава дружна выйшлі на камсамольскі нядзельнік па вывазцы на палі арганічных угнаенняў”.

Ну і ў заключэнне хочацца прывесці крыху “камсамольскіх” лічбаў. У канцы 1968 года камсамольская арганізацыя Глускага раёна налічвала ў сваіх радах ужо 2 339 членаў. Толькі ў юбілейным годзе “чырвоныя кніжачкі з сілуэтам Леніна атрымалі 24 калгаснікі, 40 рабочых саўгасаў, прадпрыемстваў і ўстаноў, 660 школьнікаў”. А па ўсім Савецкім Саюзе к 1969 году налічвалася 24 мільёны камсамольцаў.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх