Прадаўцом аўтамагазіна Вольга Жынько працуе чацвёрты год, прыйшла сюды па вытворчай неабходнасці ўсяго на тыдзень, ды вось затрымалася на значна большы час. Мы не пыталіся, ці шкадуе яна аб гэтым, проста паглядзелі, як прадавец абслугоўвала пакупнікоў у Зарэччы Казловіцкага сельсавета, і зразумелі, што ў аўтамагазіне яна на сваім месцы і людзі гэтыя хваляць яе правільна, не перабольшваюць ні пра ўважлівасць, ні пра цярплівасць, ні пра культуру абслугоўвання, ні нават пра шырокі асартымент, бо ўсё, што пакупнікі хацелі купіць, было ў наяўнасці, ды яшчэ і на выбар.
— Мы ўжо старыя ўсе, — расказвала пра сваю “магазіншчыцу” Любоў Тарасаўна Аглінішкіс з Зарэчча, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю, — не надта бачым, якія грошы трэба даць, не адразу ўспомнім, што купіць, а наша прадавец Вольга цярпліва ўсё пакажа, раскажа, растлумачыць, калі трэба, і два разы паўторыць, не падганяе нас, маўляў, хутчэй бярыце ды ідзіце, усё ветліва, культурна, спакойна. І вадзіцель з ёю таксама вельмі добры працуе, спагадлівы, часам і сумку да хаты праз вуліцу паднясе. Нам вельмі пашанцавала з імі, дзякуй ім за такую іх работу і за такое стаўленне да нас. І не адна я так думаю, са мною ўсе нашы жыхары згодны.
Ва ўсіх у Зарэччы мы пытацца не сталі. Ды гэтага і не патрабавалася, дастаткова было паслухаць некалькіх жанчын, што сабраліся каля аўтамагазіна на адным з яго прыпынкаў, і самім крыху паназіраць за работай прадаўца Вольгі Жынько і вадзіцеля Валерыя Грышына. Кожны ведае сваё і разам робяць адну справу, робяць добра і сумленна. Пацвердзіла гэта і іх непасрэдны кіраўнік, начальнік Глускага рознічна-гандлёвага ўчастка Глускага райпо Таццяна Дзяшчэня. На абслугоўванні гэтага аўтамагазіна 15 вёсак, у дзень аб’язджаюць па 6—8 населеных пунктаў, наматваючы на спідометры па 100—130 кіламетраў. Тавараабарот летам даходзіць да 30 тысяч, а рабочы дзень, хаця і рэгламентаваны па часе, але часта заканчваецца пазней за ўстаноўленыя 17:30. Бо абодва да работы сваёй падыходзяць не фармальна, а з душой, да людзей ставяцца з разуменнем і павагай. І гэта часавымі рамкамі не абмяжуеш.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота В. ЧУЧВАЛ
Теги
Последние новости
Происшествия
В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться
13 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая
13 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов
13 мая 2025
Образование
На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?