Темы

Далей — рэспубліканскі этап

Далей — рэспубліканскі этап

Завяршылася фінальная адборачная частка першага этапу рэспубліканскага юніёрскага ляснога конкурсу “Квітней, мой лес”. Звыш 20 яго ўдзельнікаў — прадстаўнікоў школьных лясніцтваў вобласці — сабраліся ў Магілёўскім лясгасе, каб паказаць свае творчыя і навуковыя здольнасці. Кожны выбраў сабе намінацыю, а іх было тры,  і прадставіў на суд журы свае работы. Гонар нашага раёна адстойвалі дзве вучаніцы — Кацярына Пінчук з санаторнай школы-інтэрната і Таццяна Сеўрук з Усцярхоўскай школы — мінулагодні прызёр міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу ў Ханты-Мансійску.

— У заключным этапе конкурсу, які пройдзе ў Мінску на базе Міністэрства лясной гаспадаркі, прыме ўдзел Таццяна Сеўрук, — расказвае намеснік дырэктара па ідэалогіі Глускага лясгаса Іван Вяргун. — Дзевяцікласніца з Усцярхоў стала пераможцай у намінацыі “Устойлівае лесакіраванне”. Яе работу “Уплыў атмасфернага забруджвання на марфалагічныя прыкметы і стан генератыўных органаў сасны звычайнай” журы аднадушна прызнала лепшай. Безумоўна, немалы ўклад у поспех вучаніцы ўнесла яе навуковы кіраўнік,  настаўніца біялогіі і хіміі Наталля Ладонька. Надалей застаецца пажадаць Таццяне і яе кіраўніку ўдачы і новых перамог.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Івана ВЕРГУНА

 

На здымку: удзельніцы конкурсу Таццяна Сеўрук (другая злева) і Кацярына Пінчук і іх навуковыя кіраўнікі Наталля Ладонька (злева) і Іна Барысенка.

 

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость