Темы

Дарогі, якія яны выбіраюць

Факультэт садова-паркавага дызайну ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Вышэйшы авіяцыйны каледж, спецыяльнасць інжынер — гэта тыя, бадай, самыя рэдкія спецыяльнасці і навучальныя ўстановы, якія выбралі для сябе выпускнікі мясцовых школ у гэтым годзе.  Калі ж браць у колькасна-якасным значэнні, то варта сказаць, што 62 выпускнікі паступілі і пачалі вучобу ў каледжах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах і 61 былы школьнік стаў студэнтам ВНУ. Ахоп прафесій самы розны — ад гуманітарных да тэхнічных, ёсць юрысты і праваахоўнікі, сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і работа ў сферы абслугоўвання, настаўнікі і медыкі.

Дарэчы, пра настаўнікаў і медыкаў. У педагагічныя і іншыя навучальныя ўстановы, дзе рыхтуюць настаўнікаў, выхавацеляў і трэнераў, паступілі 16 чалавек (14 у ВНУ і 2 у каледжы), з іх тры вучацца ў Лінгвістычным універсітэце і тры атрымліваюць спецыяльнасці, звязаныя з фізічнай культурай. Дэфіцытную для нашага раёна прафесію медыка выбралі сем чалавек, але тут трэба сказаць, што чатыры з іх атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю і тры — вышэйшую (два студэнты вучацца на ўрачоў і адзін на ветэрынара). Найбольш папулярнай навучальнай установай для маладых глушчан стала Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, што ў Горках, туды паступілі 10 сяголетніх выпускнікоў і яшчэ некалькі чалавек, якім не пашанцавала летась.

Калі ж весці гаворку пра гарады, то вынік даволі прадказальны: упэўненае першынство трымае сталіца нашай краіны горад-герой Мінск, туды для прадаўжэння вучобы паехалі 49 былых мясцовых навучэнцаў. Другое месца, таксама даволі чакаемае, за нашым суседам горадам Бабруйскам, там зараз вучацца 37 выпускнікоў, якія ў гэтым годзе закончылі школы. Потым ідуць Горкі (як мы і сказалі, 10 студэнтаў), за імі Магілёў і Гомель — 9 і 7 студэнтаў і навучэнцаў адпаведна. Ёсць у спісе гарадоў, якія выбралі нашы дзеці для прадаўжэння вучобы, Слуцк, Салігорск, Мазыр, Навагрудак, Пінск, Віцебск і Гродна. А адзін студэнт паехаў аж у Маскву, не, не за песнямі, а паступіў у архітэктурна-будаўнічы інстытут — што і казаць, спецыялісты з такога ВНУ патрэбны ўсюды: і ў Мінску, і ў Маскве, і ў Глуску не будуць лішнімі. Дарэчы, зноў пра Глуск. Застаўся працаваць на адным з мясцовых прадпрыемстваў адзін юнак, адна былая выпускніца ўжо рыхтуецца стаць мамай (знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку), і яшчэ два чалавекі сталі на ўлік у службе занятасці. Такім чынам, дома засталіся чатыры выпускнікі, а колькі вернецца назад ужо дыпламаванымі спецыялістамі — пажывём — пабачым. Зараз толькі можна сказаць, што па мэтавых накіраваннях пайшлі вучыцца, а значыць, абавязкова павінны вярнуцца два спецыялісты — адзін у галіне лясной гаспадаркі, другі — аздараўленчай фізкультуры. Што ж, абедзве справы патрэбныя — абы толькі спецыялісты выйшлі добрыя.

Т. ЛУКАШЭВІЧ  

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость