Темы

Для тых, хто працуе са словам

Для тых, хто працуе са словам

У Магілёве 7 мая прай-шла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. У календары прафесійных свят яны стаяць недалёка адзін ад аднаго — 5 і 7 мая, і гэта зусім невыпадкова, зазначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Гэтыя дзве даты аб’ядноўваюць людзей, закліканых працаваць са словам, несці грамадству інфармацыю са старонак газет, праз радыё і тэлебачанне. Слова мае сваю моц і сілу ўздзеяння, яно можа як пацвердзіць праўду, так і сказіць яе. Па гэтай прычыне ад журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі патрабуецца не толькі іх журналісцкі талент, але і сацыяльная адказнасць за ўсё сказанае, аб’ектыўнасць падачы інфармацыі. І са сваёй задачай аператыўна забяспечваць насельніцтва праўдзівымі і свежымі навінамі, па меркаванні губернатара, журналісты Магілёўшчыны спраўляюцца добра.
І гэта пацвердзілася ўнушальным спісам узнагарод, якія былі ўручаны асобным журналістам і цэлым рэдакцыям па выніках работы за 2012 год. Цырымонія іх уручэння праходзіла ў Магілёўскім філіяле Акадэміі музыкі Рэспублікі Беларусь. Нам прыемна зазначыць, што рэдакцыя Глускай раённай газеты “Радзіма” ў абласным спаборніцтве сярод рэдакцый дзяржаўных абласных, гарадскіх і раённых газет заняла другое месца. Дыплом рэдактару Ірыне Грамыка ўручыў губернатар Магілёўшчыны Пётр Руднік. Першае месца занялі нашы калегі з Бялынічаў, на трэцім — клімавіцкая рэдакцыя. Намінантаў у розных катэгорыях было шмат, іх таксама віншавалі кансультант упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Анатоль Шычко, намеснік губернатара Валерый Малашка, старшыня абласной арганізацыі Саюза журналістаў Аляксандр Тарпачоў, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, прадстаўнікі іншых упраўленняў і камітэтаў, паколькі няма такой галіны народнай гаспадаркі, работа якой не асвятлялася б праз сродкі масавай інфармацыі, з кім бы не супрацоўнічалі журналісты раённых, абласных, гарадскіх газет, радыё і тэлебачання, уласныя карэспандэнты рэспубліканскіх выданняў. “У эпоху няспынных інфармацыйных войнаў і каляровых рэвалюцый праца журналістаў асабліва важная, — адзначыў Пётр Руднік. — Ад таго, пад якім соусам будуць пададзены факты, залежыць стабільнасць у грамадстве, без якой немагчымыя ніякія эканамічныя пераўтварэнні”. Вось чаму найбольш частымі пажаданнямі ў адрас журналістаў на гэтай цырымоніі былі пажаданні аб’ектыўнасці, аператыўнасці, праўдзівасці, грамадзянскай неабыякавасці і высокага прафесіяналізму.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

 

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Власть

5 мая — День печати. Поздравления от руководства района

5 мая 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость