Темы

Дзецям — радасць, матулям — ружы

Дзецям — радасць, матулям — ружы

Дзень напярэдадні 8 Сакавіка вучні 7 “А” класа гімназіі і іх мамы вырашылі правесці актыўна, весела, цікава, а галоўнае — разам і наладзілі для сябе спартыўнае свята.

У спартзале сустрэліся тры каманды — “Здаравякі”, “Тарнада” і “Экстрым”. Ці трэба казаць, што мамы вельмі хваляваліся, каб не падвесці сваіх дзяцей у спартыўнай барацьбе, і стараліся быць хуткімі, спрытнымі, трапнымі, вынослівымі. Вядучыя гэтай сустрэчы, дзве Анастасіі, Анцюшэня і Ермакова, падтрымлівалі і падбадзёрвалі ўдзельнікаў добрымі словамі і віншаваннямі. А яшчэ на працягу праграмы, паміж спартыўнымі конкурсамі, у якасці музычных падарункаў мамам і ўсім жанчынам гучалі прыгожыя песні ў выкананні Валерыі Хлань, Наталлі Дзяшчэні, Анастасіі Ермаковай, Ганны Каржнёвай, Аліны Прыгары і Ганны Анцюшэні.

Пасля падвядзення вынікаў усе ўдзельнікі спартыўнай праграмы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а мамам усяго 7 “А” іх дзеці падарылі вялікія прыгожыя ружы, зробленыя сваімі рукамі. Але і на гэтым сюрпрызы не скончыліся: свята са спартыўнай залы перамясцілася ў клас і знайшло свой працяг за салодкім сталом. Дарэчы, пачастункі былі таксама прыгатаваны дзецьмі, а таму падаліся матулям яшчэ больш смачнымі. Ідэйным натхняльнікам і першым памочнікам нашых дзяцей у арганізацыі гэтага свята і ажыццяўленні ўсяго задуманага была іх класны кіраўнік Аксана Міхайлаўна Грыгор’ева, а правесці яго дапамаглі настаўнікі Іна Мікалаеўна Ляпко, Міхаіл Аляксандравіч Гурын і Анатоль Мікалаевіч Мядзведка. Мамы засталіся вельмі ўдзячнымі і шчаслівымі, дзеці — вясёлымі, а арганізатары — натхнёнымі на новыя цікавыя справы. Значыць, свята атрымалася.

Бацькі вучняў 7 “А” класа гімназіі

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем