Темы

Дзякуй, Юра!

Дзякуй, Юра!
Чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў Юрыя Голуба ўзнагародзіў і павіншаваў старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха

Калі ён разам са старшынёй райвыканкама Сцяпанам Чачухам зайшоў у залу пасяджэнняў, усе прысутныя ў ёй начальнікі і спецыялісты аддзелаў заапладзіравалі і ўсталі. Так у Глускім райвыканкаме 27 красавіка праходзіла ўшанаванне чэмпіёна Паралімпіяды ў Пхенчхане, уладальніка чатырох алімпійскіх медалёў, майстра спорту міжнароднага класа і проста глушчаніна (праўда, цяпер са сталічнай прапіскай) Юрыя Голуба. Правільна сказаў кіраўнік раёна Сцяпан Чачуха, што ў дні гэтай Паралімпіяды многія з нас з цікавасцю і хваляваннем назіралі за выступленнямі Юрыя і адчувалі вялікі гонар за сваю краіну, калі пад гукі Дзяржаўнага гімна паднімаўся Дзяржаўны флаг Беларусі. Менавіта дзякуючы ўдалым выступленням паралімпійца Юрыя Голуба на ўсю Беларусь прагучала і назва нашага маленькага Глуска. Для нас гэта не толькі падстава для гонару, але і своеасаблівы стымул да таго, каб ствараць новыя магчымасці для заняткаў спортам усім ахвотным, падкрэсліў Сцяпан Чачуха і дадаў:

— Прэзідэнт уручыў табе ордэн Пашаны, губернатар — Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама, ты атрымаў званне заслужанага майстра спорту. На жаль, мы не маем свайго ордэна, каб адзначыць твае заслугі, але я з задавальненнем ад імя Глускага раённага выканаўчага камітэта ўручаю табе яго вышэйшую ўзнагароду — Ганаровую грамату. Жадаю табе новых спартыўных дасягненняў і новых узнагарод!

Зразумела, што і ўзнагароды, і словы-віншаванні, словы-пажаданні, кветкі для Юрыя апошнім часам не навіна і не дзіва, але па тым, як проста ён трымаўся, як шчыра падзякаваў за гэту ўзнагароду, за ўвагу і падтрымку, было бачна, што прызнанне землякоў для яго не дробязь і не пустыя гукі. Нямала было жадаючых паціснуць яму руку пасля таго, як закончылася афіцыйнае ўзнагароджанне, і гэтыя асабістыя віншаванні ён таксама прымаў з удзячнасцю. Падзяку праз газету напісаў і ўсім сваім землякам. Дзякуй яму і за гэта, і за тыя яго перамогі, якімі ён заявіў пра сябе, пра нашу краіну, а значыць, і пра наш Глуск на ўвесь свет.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Образование

В Беларуси 28 апреля пройдет национальное исследование качества образования

21 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем