Темы

Гучалі вершы ў Заслаўі

Гучалі вершы   ў Заслаўі

У свяце беларускага пісьменства, што адбылося ў Заслаўі, прыняла ўдзел юная глушчанка — вучаніца 7-га класа гімназіі Наталля Дзяшчэня.

“На мерапрыемства Наташа трапіла па запрашэнні ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, таму што стала адным з прызёраў абласнога этапу конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”. Вызначыцца з вершам, выбраць патрэбныя інтанацыі, праявіць прыродны артыстызм ёй дапамагала настаўніца рускай літаратуры Алена Марціновіч”, — расказала нам намеснік дырэктара гімназіі Ірына Алёхна.

Дарэчы, падчас Дня пісьменства быў наладжаны рэспубліканскі конкурс дэкламатараў “Паэзія роднай зямлі”, з прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Да гэтага конкурсу дзяўчынка ўжо пад кіраўніцтвам Ірыны Алёхны падрыхтавала верш сучаснай беларускай паэткі Ганны Рэлікоўскай “Маці-Радзіме” і атрымала дыплом прызёра.

Таксама для юных чытальнікаў была праведзена экскурсія па Заслаўі і арганізаваны адукацыйныя пляцоўкі з рознымі майстар-класамі. “Безумоўна, Наталля хвалявалася, як і мы, настаўнікі, як і мама, якая прыехала падтрымаць дачку ў Заслаўе. Увогуле, маме Алене Васільеўне трэба сказаць асобнае “дзякуй”: яна дапамагае дачцы і нам, яе педагогам, ва ўсіх пачынаннях ”, — заўважыла Ірына Мікалаеўна.

А. ПЯТРОВА

Фота Н. ДЗЯШЧЭНІ

Последние новости

Актуально

В МНС напомнили, что 2 июня истекает срок уплаты физическими лицами подоходного налога

15 мая 2025
Читать новость
Власть

Единый день информирования на тему «Здоровая нация как основа развития Беларуси» проходит в Глусском районе

15 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе почтили память жертв Холокоста

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Накануне Дня семьи побывали в большой дружной семье Николая и Виктории Касько

15 мая 2025
Читать новость
Власть

15 мая — День семьи! Поздравление от руководства района

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Глусчане — победители областных зональных соревнований по футболу «Кожаный мяч» в Осиповичах

14 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем