Темы

Інваліднасць — не прысуд!

Інваліднасць — не прысуд!

Божа, пазбаў нашы душы ад інваліднасці!

Лацінскае слова “інвалід” азначае “непрыдатны” і ўжываецца ў адносінах да тых, хто ў выніку захворвання, ранення або калецтва абмежаваны ў праявах жыццядзейнасці. Валодаць сацыяльным статусам інваліда — гэта, хутчэй, нагода для смутку, чым для гонару. І некаторыя ільготы інвалідам таму і даюцца, што чалавек з-за хваробы і пакут сам сябе не ў стане забяспечыць у належнай меры.

Так склалася ў нашым грамадстве, што людзі-інваліды жывуць побач з намі, але мы іх імкнёмся не заўважаць. Яны жывуць у асаблівым свеце, пра існаванне якога не здагадваюцца нават бліжэйшыя суседзі. Яны могуць быць неверагодна таленавітымі і духоўна багатымі людзьмі, але грамадства зацята адракаецца ад тых, хто не ўпісваецца ў “пракрустава ложа” ўсеагульнага падабенства.

З вышыні сваіх пражытых 66 гадоў і знаходжання ў статусе інваліда 1-й групы пажыццёва пасля нырца на рэчцы, калі атрымаў цяжкую траўму пазваночніка, я паспрабую асэнсаваць паняцце “інваліднасць”, па-свойму “ўзважыць” гэта лёсавызначальнае для мяне слова.

Інваліднасць — гэта, хутчэй за ўсё, лёс. Яна для мяне стала выпрабаваннем, навучыла памяркоўнасці, думаць і прымаць свет такім, які ён ёсць, і дзякаваць Богу за кожную пражытую ў гэтым свеце хвіліну. Інваліднасць — гэта магчымасць пераасэнсаваць і змяніць да лепшага сваё жыццё, даказаць, што я не горшы за іншых, а часам нават пераўзыходжу некаторых паўнацэнных людзей па мэтанакіраванасці, сіле волі, духу, талентам, дадзеным ад Бога. Гэта цяжка, але на карысць: калі б я быў здаровым чалавекам, наўрад ці хапіла б мне часу (менавіта часу) падумаць над тым, хто я і навошта я нарадзіўся на гэты свет. Мітусня і бытавыя клопаты не дазваляюць гэтага зрабіць.

Інваліднасць — гэта барацьба. Але пасля доўгай барацьбы прыходзіць пакорлівасць. Не, я не склаў рукі. Зразумеў, што хопіць жыць з думкай, што калі-небудзь вярнуся да мінулага жыцця. Гэта адна з праблем, з якой сутыкаецца чалавек, які атрымаў цяжкую траўму, — шкадаванне аб згубленым. Такія думкі трэба адкінуць імгненна. Трэба займацца сабой і паралельна прыстасоўвацца, браць ад жыцця максімум і ўсімі сіламі імкнуцца быць карысным грамадству.

Інваліднасць — не толькі дадатковая нагрузка, але і стымул да творчасці. Калі б не яна, я б не займаўся тым, чым займаюся цяпер: жывапіс алеем (больш за 800 работ), пішу нарысы і аповесці, удзельнічаю ў краязнаўчых віктарынах  і конкурсах, у тым ліку літаратурных. Як вынік — мноства дыпломаў і грамат. Супрацоўнічаю з раённай, абласнымі і рэспубліканскімі газетамі. У 2010 годзе выйшла мая кніга “Споведзь чалавека ў інваліднай калясцы”. Дзякуй траўме за жыццёвую мудрасць! Дзякуй за тое, што дапамагла рэалізаваць сябе ў асабліва цяжкія перыяды лёсу. Маёй траўме 35 гадоў, і вельмі цяжка сказаць, кім бы я за гэты час мог быць, калі б не інваліднасць. Напэўна, спіўся б на будоўлях і, магчыма, ужо сышоў бы ў іншы свет, як здарылася са шматлікімі маімі знаёмымі, з якімі працаваў да траўмы.

Бар’ераў для чалавека з абмежаванымі магчымасцямі існаваць не павінна. Галоўныя бар’еры — гэта наш страх і наша лянота, а яшчэ стэрэатыпы, якія замінаюць рабіць тое, што напісана на родзе. Як з імі змагацца? Трэба зразумець, хто ты ёсць, паставіць пэўную мэту і ўпэўнена да яе імкнуцца. Рабіць тое, чаго баішся, і кожны дзень, кожную гадзі-ну, кожную хвіліну пераадольваць сваю ляноту. Гэта заклад поспеху. Я ведаю — сам такі.

Я заўсёды кажу, што ёсць вялікая колькасць людзей, якім горш, чым мне, і слова “інвалід” па большасці не лічу абразлівым. Праўда, аддаю перавагу словам “чалавек з інваліднасцю”, таму што галоўнае — гэта чалавек, а з чым ён, з інваліднасцю ці з роварам, — гэта ўжо другаснае. Мне падабаецца адзін выраз: “У Еўропе інваліды — гэта “людзі з павышанымі запатрабаваннямі”, а ў нас — гэта “людзі з абмежаванымі магчымасцямі”. Прачуйце розніцу.

І яшчэ. Мною напісана матэрыялаў на 2-3 кнігі, і героі — інваліды. Калі ж перафразіраваць словы Канстанціна Сіманава, дык бяда ў тым, што гэтыя рукапісы — усяго толькі рукапісы, якім, па-мойму, прыйшоў час стаць кнігамі. Пакуль гэта мая блакітная мара, якую, можа, хтосьці пачуе, і яна ажыццявіцца.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

На здымку: Валерый Васілеўскі

Последние новости

Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем