Темы

Каб засталася на зямлі святая памяць гэтых дат

Каб засталася на зямлі святая памяць гэтых дат

Патрыятычнае выхаванне пачынаць ніколі не рана, пра гэта падумалася, калі прысутнічала на тэматычных занятках у Дакольскім дзіцячым садзе.

“Дарога да Перамогі” — так называлася мерапрыемства, якое падрыхтавала і правяла разам са сваёй памочніцай Таццянай Крэмзай выхавацель старэйшай групы Таццяна Серада. Сельскі сад не гарадскі, група рознаўзроставая, дзетак не багата (10 чалавек ад 4 да 6 гадоў), але трэба было бачыць, як засяроджана хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі выхавацеля, як спявалі ваенныя песні, танцавалі па парах знакамітую “Сінюю хусцінку” і “Майскі вальс”, як вялі абарону і перавязвалі параненых. Потым дзеянне перамясцілася на гульнявую пляцоўку, што ва ўтульным садаўскім дворыку. Там было вырашана правесці ваенныя вучэнні, каб з сушы, з паветра і з мора адбіць нападзенне ворага. Ці трэба казаць, з якім задавальненнем хлопчыкі, ды і дзяўчынкі таксама, разбіўшыся на каманды, з карабля, з самалёта і з танка (няхай сабе і драўляных) вялі трапную стральбу па жывой сіле і ваеннай тэхніцы ворага. Увесь запас боепрыпасаў быў выкарыстаны, непрыяцель быў разбіты, і перамога засталася за намі, а ўсе байцы былі ўзнагароджаны чырвона-зялёнымі стужачкамі з яблыневай кветкай. Але адна справа гульня, а зусім іншая — сапраўдная вайна. Таццяна Анатольеўна расказала сваім выхаванцам, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны шмат людзей загінула, і на іх сельскіх могілках ёсць пахаванне ваенных гадоў. Сюды, да помніка з чырвонай зоркай, дзеці і прынеслі кветкі, каб ушанаваць памяць тых, хто адстаяў для нас наша мірнае жыццё.

— Магчыма, і не ўсё зразумелі, магчыма, і не ўсё запомніцца дзецям з гэтых заняткаў, — гаворыць загадчыца дзіцячага сада Святлана Герасімчук. — Выхаванне чалавека, у тым ліку яго патрыятычных пачуццяў, — працэс працяглы, і пачынаць яго трэба з ранняга ўзросту. Сённяшнія заняткі расказалі дзецям пра вайну, пра свята Перамогі. Але я спадзяюся і хачу пажадаць нашым выхаванцам, каб іх жыццёвыя перамогі былі толькі мірнымі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем