Темы

Каляндар спартыўных падзей

Каляндар спартыўных падзей

Па меры таго, як год блізіцца да завяршэння, пусцее і каляндар спартыўных падзей: большасць спаборніцтваў, запланаваных у рамках раённых спартакіяд, ужо праведзена. Так, у нядзелю, 21 кастрычніка, у спартыўнай зале фізкультурна-спартыўнага клуба прайшлі спаборніцтвы па шашках сярод каманд фізічнай культуры ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Глуска. Дзесяць каманд-удзельніц былі разбіты на тры падгрупы, з якіх у фінал выходзілі па дзве мацнейшыя каманды (у складзе кожнай два мужчыны і адна жанчына). Апошнія сустрэчы паміж імі і вырашылі зыход спаборніцтваў: на першым месцы каманда аддзела адукацыі, на другім Глускі лясгас, трэцімі сталі шашысты УКП “Жылкамгас”, потым ідуць каманды аддзела па надзвычайных сітуацыях, Глускага раёна газазабеспячэння і аўтапарка №15. Менавіта яны запісалі на свой рахунак заліковыя балы ў рамках раённай спартакіяды КФК.
Днём раней, у суботу, 20 кастрычніка, на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы праводзіліся валейбольныя сустрэчы сярод жыхароў аграгарадкоў і работнікаў СВК. Гульні праходзілі па кругавой сістэме, і кожная з пяці каманд правяла чатыры гульні са сваімі сапернікамі. У выніку найбольшую колькасць балаў, а з імі і перамогу заваявалі валейбалісты СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, толькі ім уступі-ла каманда з СВК “Калгас “Зара”, у яе другое месца, на трэцім валейбалісты з “Дружбы”. Наступныя за імі вынікі ў “Зары камуны” і эксперыментальнай базы “Глуск”.
Як паведамілі нам у аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму, у плане раённай спартакіяды сярод СВК засталіся спаборніцтвы па трох відах спорту: настольным тэнісе, стральбе і шашках. А вось каманды фізкультуры глускіх прадпрыемстваў амаль завяршылі графік раённай спартакіяды — на мінулым тыдні прайшлі фінальныя сустрэчы па баскетболе, і з неправедзеных спаборніцтваў засталіся толькі шахматы — яны намечаны на бліжэйшы час.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота Н.АКУЛІЧ і І.БАШКЕВІЧ

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость