Темы

Капрамонт на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Глуску

Капрамонт на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Глуску

На капітальны рамонт гэтага дома, згодна з пашпартам аб’екта, адведзена два з паловай месяцы, з 1 красавіка па 15 чэрвеня, аднак будаўнікі думаюць завяршыць яго некалькі раней. Работы па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 28, выконвае Глуская ПМК-249, гэта арганізацыя выступае падрадчыкам, заказчык — Глускі райвыканкам. Сярод асноўных відаў работ, пералічвае майстар вытворчых работ Дзмітрый Падбярозны, — замена даху (шыфернага на металапрофіль) з уладкаваннем вадасцёкавай сістэмы, агароджы і заменай вентыляцыйных шахтаў, замена дзвярэй і вокан
у месцах агульнага карыстання, рамонт казырка над уваходам (у доме адзін пад’езд), уладкаванне новай адмосткі, рамонт фасада будынка — яго атынкавалі (тынкоўка дэкаратыўная) і ўжо фарбуюць, а таксама добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі — да пад’езда пакладзена дарожка з пліткі. Усе работы на гэтым доме выкананы прыкладна на 90 працэнтаў, адзначае Дзмітрый Падбярозны, наступны аб’ект — суседні дом, № 30, па гэтай жа вуліцы, так што далёка пераязджаць будаўнікам і тэхніцы не давядзецца.


Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Меркаванне. Алег Дзячэнка: чаму Трамп патэлефанаваў Лукашэнку

20 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Нет никаких секретов. Лукашенко заявил о готовности сотрудничать с Ираном по широкому спектру направлений

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Глусский район принимал каравай из зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Аграрии Могилёвской области преодолели рубеж по намолоту миллиона тонн зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди с грозами. Прогноз погоды на 20 — 24 августа

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем