Каго язык да Кіева давядзе, а майстра Глускага лясніцтва Анатоля Муху лыжы да Харватыі, лічы, ужо давялі. Ва ўсялякім выпадку, заяўка зроблена самая сур’ёзная. З трыццаць першага студзеня па трэцяга лютага ён у складзе зборнай каманды абласнога лесагаспадарчага аб’яднання прымаў удзел у рэспубліканскай спартакіядзе сярод работнікаў лясной гаспадаркі, што праходзіла ў Магілёве. Сказаць, што выступіў паспяхова — нічога не сказаць: на дыстанцыі пяць кіламетраў ён заняў першае месца і па праву заваяваў званне чэмпіёна! Яно, гэта званне, і дало права ў складзе зборнай работнікаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прымаць удзел у чэмпіянаце Еўропы па лыжных гонках, які будзе праходзіць з 17 лютага ў Харватыі. Да гэтых спаборніцтваў і рыхтуецца зараз Анатоль Муха. Такімі пробнымі стартамі можна назваць і нядаўнюю раённую лыжню, дзе ён не проста перамог на сваёй дыстанцыі, але і быў прызнаны адным з лепшых лыжнікаў раёна.
Т.ЛУГАВАЯ Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Общество
На заслуженный отдых проводили сотрудников оперативно-дежурной службы Глусского РОВД
17 августа 2025
Образование
Большой ремонт прошел летом в Заелицкой школе
16 августа 2025
Актуально
На крючке у азартной игры: как понять, что ты попал и как справиться с зависимостью
15 августа 2025
Происшествия
В Могилёве дети нашли спички: сгорел гараж и автомобиль
15 августа 2025
АПК
Жніво-2025: ёсць першая зорка!
15 августа 2025
Актуально
АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске 16—17 августа