Темы

Майстар — клас!

Майстар — клас!

Аляксей Меснік, метадыст Заеліцкага дома рамёстваў, заняў 3-е месца на свяце-конкурсе майстроў лазапляцення “Лазовы прут —2016”, што праходзіў падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”.

Увогуле, у складзе дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці было два майстры лазапляцення, Аляксей Меснік і Таццяна Фяськова з Магі-лёва, якую сам Аляксей Сяргеевіч лічыць сваёй настаўніцай у рамястве, а таксама Мікіта Меснік — ужо вучань самога Аляксея.   Яны прадстаўлялі сваё майстэрства ў намінацыі “дэкаратыўны выраб”, дзе ўдзельнічала больш за 30 рамеснікаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Конкурс праходзіў у два этапы: майстрам трэба было загадзя падрыхтаваць выставу сваіх вырабаў, а непасрэдна ў фестывальныя дні зрабіць яшчэ адзін. Аляксей Меснік прадстаўляў сплеценыя з лазы напольныя вазы, а Мікіта дапамагаў, робячы “вецяркі” і “камышыкі” — яны, пастаўленыя ў гэтыя вазы, вельмі добра дапаўнялі іх і надавалі закончаны выгляд вырабам. Ваза, што была створана за два дні конкурсу, атрымалася немалая — метр вышынёй і сантыметраў 30 у дыяметры.

У выніку заеліцкія майстры заслужылі: Аляксей Меснік — дыплом 3-й ступені, яго вучань і памочнік Мікіта — дыплом за актыўны ўдзел.

“На самой справе, месцы, дыпломы — гэта другаснае, — падзяліўся з намі ўражаннямі Аляксей Сяргеевіч. — На першым месцы — зносіны з іншымі рамеснікамі, перайманне вопыту. Падчас такіх святаў, конкурсаў ты на свае вочы бачыш работы другіх майстроў, разумееш, да якога ўзроўню яшчэ трэба імкнуцца, цікавішся нейкімі напрацоўкамі і сакрэтамі”.

Насамрэч, член саюза майстроў Беларусі Аляксей Меснік і сам валодае сакрэтамі лазапляцення не горш за іншых. Гэта пацвярджае і апошні атрыманы дыплом (апошні, але далёка не першы), і тое, што напрыканцы мінулага года Аляксей Меснік быў запрошаны ў саставе беларускай дэлегацыі на Дні культуры Беларусі ў Туркменістане. Разам з іншымі майстрамі ён прадстаўляў дэкаратыўна-прыкладное мастацтва нашай рэспублікі, праводзіў майстар-класы для наведвальнікаў мерапрыемства ў Ашхабадзе і Туркменабадзе. Народныя вырабы выклікаюць цікавасць і прымушаюць спыніцца і нас, беларусаў, то ўявіце, як зацікавілі рэчы з лазы туркменаў, для якіх гэтая самая лаза — сапраўдная экзотыка. Аляксей Сяргеевіч, успамінаючы тыя 13 дзён, праведзеных у далёкай краіне, узгадвае і такі факт: некаторыя з наведвальнікаў выставы, паказваючы на лазу, пыталіся, ці гэта салома. Вось так майстар з Заеліцы Аляксей Меснік знаёміў туркменаў з беларускім народным рамяством, а значыць, крышачку і з самой Беларуссю.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Культура

Прямую линию и прием граждан в Глуске 23 сентября проведет министр культуры Республики Беларусь Руслан Чернецкий

19 сентября 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем