Темы

Майстры малочнай справы

Майстры малочнай справы

У Глускім раёне прайшоў конкурс сярод аператараў машыннага даення

Кажуць, што назіраць за тым, як працуюць іншыя, можна бясконца. Калі ж працуе не проста работнік, а высокі прафесіянал, то атрымаеш сапраўднае задавальненне. Нават калі гэта такая нерамантычная і не вельмі эстэтычная справа, як даенне каровы. На такой думцы злавіла сябе, калі назірала за ўдзельніцамі раённага конкурсу сярод аператараў машыннага даення, які праходзіў 8 лістапада на базе малочна-таварнай фермы Турыно СВК “Дружба”. Зразумела, што гаспадаркі дэлегіравалі лепшых сваіх даярак, але і сярод іх трэба было выбраць самых дастойных. Такая нялёгкая задача стаяла перад намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па жывёлагадоўлі Генадзем Казюкам (ён узначальваў журы), старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталем Рагалевічам, заатэхнікам-селекцыянерам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аленай Кузьміной і майстрам вытворчага навучання вучэбна-вытворчага камбіната Мікалаем Ляўшэвічам.
Аднак якая ні складаная задача ў журы, а самім канкурсанткам было ў разы цяжэй. Мяркуйце самі: усяго адна хвіліна даецца на тое, каб пазнаёміцца з каровай, так бы мовіць, устанавіць з ёю кантакт, пасля чаго можна падключаць апарат і прыступаць да даення. Зрэшты, як мяркуюць вопытныя даяркі, для таго, хто ў сваёй справе не навічок, хвіліны дастаткова, каб зразумець, што за жывёліна перад табой, які ў яе нораў. І падыходзілі, і разумелі, і даілі, праўда, працуючым на ферме даяркам не забаранялася падказваць, з якога боку прывыкла даіцца тая ці іншая жывёліна. Усё астатняе — справа рук і вопыту саміх канкурсантак. І хоць спецыялісты ўпраўлення яшчэ раз нагадалі ўдзельніцам асноўныя моманты, на якія абавязкова трэба звярнуць увагу, асабліва ў плане тэхнікі бяспекі, усё ж пры выкананні задання некаторыя рабілі так, як прывыклі, часам не зважаючы на правілы. За гэта, зразумела, заліковыя балы зніжаліся. Свае патрабаванні і пры разборцы і зборцы даільнага апарата. За парушэнне парадку дзеянняў і прамаруджванне таксама знімаліся балы, як і за няправільныя або няпоўныя адказы на тэарэтычнай частцы. І тым прыемней сказаць, што максімальны вынік быў дасягнуты: 75 балаў з 75 магчымых на раённым конкурсе аператараў машыннага даення набрала аператар СВК “Калгас “Зара” Ніна Шумская. Было прыемна глядзець, як яна выконвала ўсе заданні — ці то ў пакоі для адпачынку з апаратам, ці то працэс дойкі ў хляве. Яна працуе так, што нават неспецыялісту зразумела: перад намі майстар-прафесіянал, за якім шматгадовы вопыт, веды і ўменні. За гэта — і першае месца, і падарунак ад райкама прафсаюза. На другім месцы аператар машыннага даення з СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Ірына Кавалёва, на трэцім — Таццяна Цімашэнка таксама з “Зары”. Заахвочвальны падарунак, а з ім і права разам з прызёрамі выступаць на абласным конкурсе аператараў машыннага даення атрымала маладая даярка з райаграпрамтэхзабеспячэння Анастасія Фядосава. Дарэчы, вусную падзяку і ўхвальныя водгукі ад арганізатараў атрымалі ўсе ўдзельніцы конкурсу, бо яны таксама паказалі добрае валоданне сваёй прафесіяй, вылучыліся ў тым або іншым заданні. Гэта Вольга Патапенка са “Слаўгарадскага”, Валянціна Пуцята, Алена Матулевіч і Вольга Дзядзюля з эксперыментальнай базы “Глуск”, Любоў Скіндзер і Аксана Гулевіч з СВК “Калгас “Зара камуны”, Кацярына Багдановіч з райаграпрамтэхзабеспячэння, Юлія Арлова і Ганна Малаткова з саўгаса “Завалочыцы”. Для ўсіх іх той конкурсны дзень стаў адметным, бо, хоць і давялося крыху пахвалявацца, але ж і парадавацца нагода была — за сябе, за іншых, за сваю справу, у якой працуюць такія спрытныя майстры, такія мілыя жанчыны.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем