Темы

Навагоднія цуды працягваюцца

Навагоднія цуды працягваюцца

У рамках дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство” да мнагадзетнай сям’і Таццяны і Канстанціна Слівашчанка завіталі госці. Першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Пап-лаўская, а таксама актывісты БРСМ з другой школы Глуска ў вобразе Дзеда Мароза і Снягуркі сардэчна павіншавалі сям’ю са святамі і перадалі ім карысныя падарункі. Канцылярскія прыналежнасці, цацкі, настольныя гульні, адзенне для гэтай і іншых мнагадзетных сямей збіралі пярвічныя арганізацыі БРСМ школ раёна і неабыякавыя людзі.

У сям’і Таццяны і Канстанціна Слівашчанка вы-хоўваецца пяць дзяцей. Самай старэйшай дачцэ Паліне 16 гадоў, самая малодшая — Арына, ёй усяго паўтара годзіка. Дзеці шчыра радаваліся падарункам, а дарослыя дзякавалі гасцям за цеплыню і ўвагу да іх сям’і.

Ганна АЎТУХОВА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость