Темы

Не сумуюць “Зносіны”

Не сумуюць “Зносіны”

Цікава праводзіць свой вольны час калектыў аматарскага аб’яднання ”Зносіны”. Кожны раз, збіраючыся разам, тут ладзяць змястоўныя мерапрыемствы. Адно з такіх адбылося напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, калі “зносінцы” наведалі краязнаўчы музей. Запамінальную экскурсію для іх правяла яго дырэктар Людміла Новік. Усіх уразіла экспазіцыя, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А потым работнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі для жанчын літаратурна-паэтычную часіну “Самая лепшая, самая мілая”, падчас якой быў арганізаваны салодкі стол, і, канешне ж, не абышлося без падарункаў.

Літаральна праз два дні члены народнага аб’яднання “Зносіны” ўжо самі віншавалі са святам пацыентаў і калектыў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Заеліцы, дзе выступілі з канцэртнай праграмай “Жанчыне прысвячаецца”. Пасля завяршэння ўсіх мерапрыемстваў для жанчын аб’яднання ў раённым Доме культуры быў наладжаны святочны агеньчык “Самая прыгожая, самая цудоўная”. У праграме вечара былі і песні, і прыпеўкі, і гумарэскі, а таксама розныя конкурсы і гульні. Асабліва пастаралася мужчынская палова калектыву. Кожны іх музычны нумар жанчыны сустракалі цёплымі апладысментамі. Напрыканцы ўсе атрымалі віншавальныя паштоўкі і каштоўныя падарункі.

Актыўнае жыццё ў “Зносін” працягваецца, і зараз ідуць рэпетыцыі канцэрта да Дня яднання Беларусі і Расіі, які адбудзецца 2 красавіка.

Іна КІРЫНА

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость