Темы

Пачытаў сам, перадай другому

Калі вы любіце чытаць, то ў вас дома, безумоўна, шмат кніг, часопісаў, газет. Штосьці з вашай дамашняй бібліятэкі вы перачытваеце, штосьці, магчыма, не выклікае гэтага жадання, і такія кнігі або часопісы перамяшчаюцца ў канец паліцы. І хоць займаюць яны лішняе месца, але кнігалюб ніколі не выкіне кнігу. Ды і навошта, калі можна яе проста перадаць каму-небудзь іншаму? І кнігу, і стары часопіс, і нават старую газету з цікавым артыкулам. Зрабіць гэта прасцей простага, тым больш што зараз у раёне праводзіцца дабрачынная акцыя “Бібліятэка дабра”. Прысвечана яна Году кнігі і, як паведамілі нам у раённым камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадоўжыцца да 15 снежня. Яе ўдзельнікамі могуць быць як пярвічныя арганізацыі гэтага грамадскага маладзёжнага аб’яднання, так і асобныя жыхары-кнігалюбы, прычым любога ўзросту. Дастаткова сабраць друкаваныя выданні і прынесці арганізатарам акцыі — у райкам БРСМ. Уся сабраная такім чынам бібліятэка будзе перададзена ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе яна будзе вельмі дарэчы для адзінокіх, састарэлых ды і проста тых, хто не мае магчымасці выдаткоўваць сродкі на кнігі або перыёдыку. Так што ёсць нагода перагледзець, перабраць кніжныя паліцы і антрэсолі і значна палегчыць іх. І гэта толькі чыста практычны бок пытання. Калі ж вамі будзе рухаць не разлік, а шчырае жаданне падзяліцца тым, што маеце, з іншымі, то акцыя “Бібліятэка дабра” цалкам апраўдае сваю назву.

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость