Темы

Паміж Масквой і Салігорскам

Паміж Масквой і Салігорскам

З дваццаць дзявятага лістапада па першага снежня ў Беларусі прайшоў міжнародны музычны праект «Масква-Салігорск транзіт». Адной з удзельніц гэтай творчай падзеі стала вучаніца Глускай дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Сарапас.
Фэстываль «Масква-Салігорск транзіт» — гэта сумесныя выступленні расійскіх і беларускіх выканаўцаў класічнай музыкі. На канцэртах праекта можна пачуць як лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, так і маладых таленавітых музыкантаў. У гэтым годзе праекту ўжо споўнілася шэсць гадоў. Сёлета, апроч беларускіх і расійскіх удзельнікаў, на фестываль прыехалі госці з далёкага замежжа.
Тое, што наша зямлячка Дар’я Сарапас атрымала запрашэнне паўдзельнічаць у гэтым музычным фестывалі, невыпадкова. У свой час яна заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Сярэбраны звон цымбалаў”, заваяваўшы пры гэтым не толькі перамогу, але і сэрцы многіх слухачоў і музыкантаў. Як расказала педагог Дар’і Людміла Клімчык, дваццаць дзявятага лістапада юная цымбалістка выступіла ў Любані. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел дзесяць музыкантаў з Расіі, Беларусі, Канады і Японіі. І тут юная цымбалістка не засталася незаўважанай: за вельмі яркае і прафесіянальнае выкананне Даша Сарапас атрымала дыплом фестывалю, аднак прадоўжыць выступленне ў Салігорску, дзе, па-сутнасці, і праходзіў фінал праекта, яна не змагла — па вельмі далёкіх ад творчасці прычынах. Але будзем спадзявацца, што гэта не апошні фестываль у творчым жыцці дзяўчынкі — і свой талент, і цудоўнае выкананне яна зможа прадэманстраваць яшчэ не на адной канцэртнай пляцоўцы як Беларусі, так і за яе межамі.
Л. ХАРЛАНЧУК
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость