Темы

Папрацавалі для сябе

Не менш масава, чым рэспубліканскі, прайшоў 28 красавіка раённы суботнік — на сваіх рабочых месцах або на работах па добраўпарадкаванні яго правялі каля 5 тысяч глушчан. Агульнымі намаганнямі ў гэты дзень было зароблена прыкладна 130 мільёнаў рублёў. Дзякуючы гэтаму, будуць прадоўжаны работы па арганізацыі пад’ездаў для транспарту і дарог мікрараёна “7 вятроў”, паколькі згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта гэтыя сродкі накіроўваюцца на добраўпарадкаванне праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Пэўную частку заробленых падчас раённага суботніка сродкаў запланавана выдаткаваць на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячага аздараўленчага лагера “Гарадок”. Тыя ўдзельнікі суботніка, што былі задзейнічаны непасрэдна на грамадскіх работах, завяршылі навядзенне парадку на тэрыторыі былой вытворчай базы па вуліцы Сацыялістычнай, а таксама абрэзку сухіх дрэваў і вываз галля ў раёне мясцовага стадыёна, што значна палепшыла агульны выгляд гэтага запатрабаванага і любімага многімі глушчанамі месца. Словам, самі папрацавалі, самі ўсім зробленым і будзем карыстацца.

Последние новости

Актуально

На территории Глусского района проводится специальная программа «Мак»

2 августа 2025
Читать новость
Актуально

Сколько занятых в экономике Глусского района

2 августа 2025
Читать новость
АПК

Поле зовет. Экипаж агрофирмы «Славгородский»

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме

1 августа 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе проходит турслет

1 августа 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 2—3 августа

1 августа 2025
Читать новость