Темы

Пелі, гралі, танцавалі

Пелі, гралі, танцавалі

Напярэдадні навагодніх святаў навучэнцы Глускай дзіцячай школы мастацтваў парадавалі сваіх бацькоў і родных — паказалі ім цудоўнае музычнае прадстаўленне.

Як адзначае Аксана Мельнік, дырэктар школы, ужо стала традыцыяй штогод напрыканцы снежня праводзіць “Калядны канцэрт”. На мерапрыемства з задавальненнем прыходзяць  матулі і таты, а таксама бабулі, дзядулі і іншыя родзічы выхаванцаў. “З першых дзён навучальнага года дзеці старанна рыхтуюцца да гэтага канцэрта: развучваюць песні, танцы, інструментальныя кампазіцыі. Зразумела, што паказаць выступленні ўсіх нашых вучняў мы не маглі, таму выбралі па некалькі нумароў з кожнага накірунку навучання”, — дадае Аксана Віктараўна.

Увогуле, сёння ў дзіцячай школе мастацтваў займаюцца 252 школьнікі раёна. Яны вучацца іграць на такіх музычных інструментах, як домра, гітара, фартэпіяна, акардэон і цымбалы. Акрамя таго, у школе ёсць харэаграфічныя, вакальныя і тэатральны класы.

Што да самога канцэрта, то ён праходзіў 18 снежня ў кінатэатры “Арыён”. Як адзначаюць арганізатары мерапрыемства, жадаючых паглядзець на выступленні дзяцей шмат, таму актавая зала школы мастацтваў проста не можа ўмясціць усіх. І сапраўды, амаль усе месцы ў кінатэатры  былі занятыя.

І вось гучаць словы вядучых, якія з задавальненнем прадстаўляюць гледачам самых маленькіх удзельнікаў канцэрта. І хоць першакласнікі ўпершыню выступалі на такой вялікай сцэне, яны не збянтэжыліся і з годнасцю вытрымалі сваё першае выпрабаванне. Танец “Далонькі”, а пасля і песня “Цягнік “Бабуля” не пакінулі прысутных абыякавымі.

Зразумела, што сваімі выступленнямі парадавалі не толькі малышы, але і вучні старэйшых класаў. Яны спявалі, танцавалі, ігралі на розных музычных інструментах. Акрамя таго, да ўвагі гледачоў былі прадстаўлены нумары “Краіна дзяцінства” ад узорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясёлка” (дыпламанта абласных і рэспубліканскіх конкурсаў) і “Фантазіі на яўрэйскія тэмы” ў выкананні дыпламанткі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў цымбалісткі Дар’і Сарапас.

 

Вясёлая і палымяная, далікатная і чароўная музыка, яркія касцюмы, а таксама ўменне трымацца на сцэне — усё гэта зрабіла канцэрт яскравым і  запамінальным.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем