Адным з апошніх відаў спартыўных выступленняў, запланаваных у рамках раённай спартакіяды сярод каманд фізкультуры мясцовых прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, былі спаборніцтвы па баскетболе. Гульні праходзілі ў спартыўнай зале Усцярхоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Найбольш вострыя па сваім спартыўным напружанні былі фінальныя сустрэчы, да якіх дайшлі чатыры з сямі каманд-удзельніц. У выніку перамогу заваявалі баскетбалісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, “серабро” дасталася камандзе аддзела адукацыі. На трэцім месцы — спартсмены раённага выканаўчага камітэта, за імі каманда “Жылкамгаса”. З заслужаным першым месцам пераможцаў павіншаваў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Ігар Сушчэня і ўручыў капітану каманды, начальніку аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўлу Шарснёву Дыплом і каштоўны падарунак (на здымку). Прызёры спаборніцтваў атрымалі Дыпломы 2 і 3 ступеняў. Апошнія сустрэчы ў рамках раённай спартакіяды 2012 года сярод КФК пройдуць на наступным тыдні: за перамогу будуць змагацца шахматысты.
Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота І.БАШКЕВІЧ
Теги
Последние новости
Актуально
Что нужно знать владельцам велосипедов
12 июля 2025
Власть
Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента
12 июля 2025
Год благоустройства
В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству
12 июля 2025
АПК
В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж
11 июля 2025
Актуально
Будьте осторожны на воде
11 июля 2025
Год благоустройства
Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе