Темы

Першы крок да самастойнасці

Першы крок да самастойнасці

У Глуску, як і па ўсёй краіне, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”.

Свой першы пашпарт, першы ў жыцці дакумент, які засведчвае асобу і грамадзянства, з рук старшыні раённага выканаўчага камі-тэта Юрыя Дымшы атрымалі пятнаццаць юнакоў і дзяўчат — выдатнікаў вучобы, прызёраў раённых і абласных алімпіяд і спаборніцтваў, актывістаў маладзёжнага саюза з першай і другой глускіх школ, а таксама гімназіі.

Звяртаючыся да маладых грамадзян нашай краіны, кіраўнік раёна Юрый Дымша выказаў упэўненасць, што сённяшняя моладзь апраўдае тыя спадзяванні, якія звязваюць з імі людзі старэйшага пакалення, асабліва ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. І нездарма на гэтай урачыстасці яны былі ганаровымі гасцямі — Раіса Фёдараўна Гаўрыліна, Валянціна Васільеўна Зайцава, Васіль Анатольевіч Глаз. Ім, як і кожнаму ўдзельніку мерапрыемства, пры ўваходзе ў залу былі ўручаны чырванабокія яблыкі з каляровымі стужкамі, паколькі менавіта кветкі яблыні на 42-м з’ездзе БРСМ былі выбраны сімвалам Вялікай Перамогі.

Раздзяліць урачыстасць з моладдзю прыйшлі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, пракурор раёна Леанід Палевіч, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, Кампартыі Беларусі. Старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Вольга Сачок пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з гісторыяй з’яўлення пашпартоў, нагадала пра тое, што з атрыманнем гэтага дакумента яны ўжо нясуць поўную адказнасць за кожны свой крок і ўчынак. І, мяркуючы па выступленнях школьнікаў, яны гэта разумеюць. Вельмі добра, з пачуццём і ўсведамленнем важнасці падзеі гаварыла слова ў адказ вучаніца гімназіі Анастасія Яроцкас. Сваімі ўражаннямі ад наведвання Канстытуцыйнага суда, дзе таксама праходзіла цырымонія ўручэння пашпартоў юным грамадзянам, падзялілася яе ўдзельніца Дар’я Кулінок. Вікторыя Гоманава — неаднаразовая пераможца рэспубліканскіх конкурсаў даследчых работ, пераможца злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі, вучань года-2014 — павіншавала сваіх равеснікаў і параіла ім ставіць перад сабой дакладныя задачы, абавязкова выконваць іх, набываць новыя веды, новы вопыт і такім чынам дабівацца ўсяго задуманага.

 Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем